24 жніўня, Варшава — СЬВЯТА НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ БЕЛАРУСІ
- pepper
- 8 hours ago
- 1 min read
Набліжаецца вялікае нацыянальнае сьвята — Дзень Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь
З нагоды 34-х угодкаў вялікай падзеі рыхтуецца сьвяточная імпрэза. Адбудуцца памятныя выступы аб гістарычных днях і пэрспэктывах.
У праграме:
📌 Выступоўцы: Зянон Пазьняк, Павел Усаў, Натальля Крывашэй, Галіна Пазьняк, Валеры Байвал.
📌 Дэманстрацыя гістарычных відэазапісаў.
📌 Дэкламацыі вершаў: Вольга Івашына, Алег Лазоўскі, Галіна Пазьняк, Зянон Пазьняк
📌 Выступ сьпевака і музыканта Сяргея Доўгушава
📌 Супольнае сьпяваньне беларускіх песьняў сябрамі "Вольнай Беларусі" разам з заляй
⏰ КАЛІ: 24 жніўня (нядзеля), 14:00
📍ДЗЕ: Варшава, ul.Kryniczna 6, “Беларускі Дом у Варшаве” (мапа - https://maps.app.goo.gl/jcNVm7EUBrzf6Hh86)
Арганізатары:
— НВР "Вольная Беларусь" (https://t.me/volnaja_belarus)
— Беларускі Дом у Варшаве (https://t.me/belaruskidom)
