top of page


СЬВЯТА БЕЛАРУСКАГА СЬЦЯГА І ПАГОНІ
19-га верасьня 1991 г., дзякуючы перш за ўсё стараньням дэпутацкай Апазыцыі БНФ, Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь зацьвердзіў нацыянальныя гістарычныя сымвалы народа Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня ў якасьці дзяржаўных сымвалаў Рэспублікі Беларусь. Слаўная гісторыя нашых старажытных сымвалаў. Жывая рэчаіснасьць. Нашыя сымвалы сталі сакральнымі для памяці і будучыні. Памятаем пра даты. Надыходзіць сьвята беларускага нацыянальнага гэрба «Пагоня» і нацыянальнага дзяржаўна


Няма нават падабенства
А ўвогуле за ўсю нашу гісторыю (і нават за ўсю "ня нашу") я не знаходжу факту і нават падабенства такой ірацыянальнай, цынічнай, наcтырнай, міжнародна падтрыманай і легальнай хлусьні ды бессаромнага гуляньня ў голага караля, што я бачу цяпер на фоне пакутаў і зьнішчэньня беларускай нацыі. Тыя, што сьведама справакавалі масавыя рэпрэсіі і нацыянальны пагром, -- тыя цяпер феерычна лгуць, красуюцца, ствараюць фантомы "нечага", бавяцца ў барацьбу, у лідарства, рытарычна пагражаюц


Зацемка аб закладніках і тэрарыстах
Меркавалася вызваліць некалькі сот закладнікаў. Перамовы не далі чаканага выніку з прычыны звыкла неразумных публічных разважаньняў розных псэўдаэкспэртаў, журналістаў ды грантавых плітаматараў, якія наладзілі гучную гаварыльню з прароцтвамі аб пасьпяховых дзеяньнях Джона Коўла, прыніжаючы пры гэтым Лукашэнку, як асобу, якая залежная ад свайго хаценьня і амэрыканскіх перспэктыў. Пасьля гэтага дрэнны вынік «дыялогу» можна было прадбачыць. Так званыя гаворачыя «экспэрты» даклад


АБ СТАНЕ РЭЧАЎ
Некалі на 20-годдзе БНФ «дэмсмі» выпусьцілі юбілейны 16-хвілінны фільм пра стварэньне і дзейнасьць Народнага Фронта. Фільм зрабіў нейкі штатны журналіст з радыё Свабода (прозьвішча ня памятаю, а шукаць у Сеціве няма часу і патрэбы). Галоўнае, што на працягу ўсяго фільма пра Фронт ні разу не было названае нават маё імя (гэта значыць чалавека, які ствараў і ўзначальваў Фронт). Клас! Тут зьява ў чыстым выглядзе (і назва яе нядобрая). Існуе яшчэ такое выданьне, якое зьяўляецца сь


Некалькі заўваг пра сутнасьць калябеларускай дыпляматыі
Для беларускіх нацыянальных інтарэсаў трэба ліквідаваць заходнюю блакаду нашай краіны, параліч гандлю і нацыянальнай эканомікі з боку Эўропы. У нацыянальных інтарэсах -- трэба адрываць Беларусь ад Расеі (калі казаць прагматычна і з гледзішча ваеннай тактыкі – спрыяць памяншэньню залежнасьці Лукашэнкі ад Масквы), даць магчымасьць народу Беларусі кантактаваць з заходнімі партнёрамі. У гэтай сытуацыі важна адчыніць дарогу для гандлю з Захадам беларускімі калійнымі ўгнаеньнямі. Т


ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: НА ГРАНТАХ БЕЗ ПЕРАМЕН
Нядаўна даведаўся, што Офіс СЦ віленскія беларусы называюць "штабікам". Трэцяга верасьня "штабік" прынялі ў сэйме Летувы. Там былі спадары Лябедзька, Кучынскі, Франак Вячорка і ўся галоўная рэзідэнтура "осц". Відаць, яны шмат нагаварылі, бо вынікам нагавору тут жа стала публічная заява спікера Ю. Олекаса: "мы придерживаемся позиции, что санкции против Беларуси должны быть усилены". "Действуют экономические санкции, -- адзначана далей, -- в сфере торговли, финансов, транспорта


ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: ЗАЎВАГІ АБ БАЗАВЫХ СУТНАСЬЦЯХ
Сярод грантавых і «невераятных» доўжыцца брыдкая сварка зь нянавісьцю, хамствам і бруднаслоўем. Дзьве тэмы. Першая -- «усеабдымная». Энтузіясты імкнуцца палічыць, куды йдуць грантавыя грошы групы сп. Ціханоўскай, патрабуюць адкрытасьці і справаздачнасьці. Другая тэма – крыўда на «дэмсмі» за неразборлівасьць у словах, ды фактах і пагроза зьвярнуцца да грантадаўцаў аб пакараньні парушальнікаў. Дрэннасьць гэтага балагану ў тым, што ўсё яно вельмі маргінальнае, адбываецца на нізк


35 год Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь
Паважаныя землякі, дарагія беларусы. Віншуем нас усіх зь вялікім нацыянальным і гістарычным сьвятам 25-м Жніўня -- Днём Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь. 25-га Жніўня 1991 года, дзякуючы, перш за ўсё, вызвольнай палітыцы Беларускага Народнага Фронту "Адраджэньне" і найперш гераічнаму і разумнаму змаганьню Дэпутацкай Апазыцыі БНФ і дэмакратычных дэпутатаў у Вярхоўным Савеце, Беларусь стала незалежнай краінай праз наданьне сілы канстытуцыйнага закона Дэклярацыі аб дзяржаўным с


35 гадоў таму 19 жніўня 1991 года
35 гадоў таму 19 жніўня 1991 года адбыўся "камічны" камуністычны путч у Маскве. Так званы ГКЧП. Для людзей збоку (а такіх бальшыня) ён запомніўся доўгім танцам маленькіх лебядзяў з балета Чайкоўскага на тэлеэкране і трасучыміся рукамі "камандзёра" путчу, практычна, нікому невядомага дагэтуль Янаева (які ў рэальнасьці быў віцэ-прэзыдэнтам СССР). Камэдыя доўжылася тры дні, але задумка яе была далёка ня сьмешная. Калі б дэмарш узначалілі не паталагічныя бездары ды баязьліўцы, т


ЗЯНОН. Вечарам у цішыні. (VІІІ.2026)
УКРАІНА 2026 Вясна. Зелянее прастор. Зацьвітае падбел. Палкавы мінамёт. Не сьпяваюць шпакі. Сьвішча міна Над плыткім акопам. ПАМЯЦЬ ПРА КАЛІНОЎЦАЎ У гэтай магіле Ляжаць пабрацімы. А я ўвогуле не на вайне. І цяжка ў душы, -- Не было мяне з вамі, братове. У КІЕВЕ Ў ЧАС ВАЙНЫ Людзі йдуць Уздоўж сьцяны памяці, І забітыя з фатаграфіяў Моўчкі глядзяць. СТАНІСЛАЎ* Страляў танк. Уздрыгнуліся сьцены. Абвалілася столь. Пруць маскалі. Па пояс прыціснула ногі Ка


Урачысты канцэрт да Дня Незалежнасьці Беларусі з дабрачыннай мэтай падтрымкі Прасторы «Новая Зямля» ў Беластоку
23 жніўня (нядзеля) запрашаем беларусаў разам адзначыць адну з найважнейшых падзей у гісторыі нашай краіны – 25 Жнівень – Дзень Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь – у Прасторы «Новая Зямля» ў Беластоку. 25 жніўня 1991 году Актам Вярхоўнага Савета пры аднагалосным галасаваньні Незалежнасьць Беларусі набыла канстытуцыйную сілу. Былі прынятыя важныя законы аб незалежнасьці беларускай дзяржавы. Гэта дзень, калі палітычна і юрыдычна была рэалізаваная мара многіх пакаленьняў белару


ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: ПАМЯЦЬ ЖЫВЫХ
Украінцы шануюць памяць сваіх загінулых ваяроў. На Сьцяне памяці ў Кіеве дзясяткі тысячаў фатаграфіяў тых, хто аддаў жыцьцё за вольную Украіну. Загінулыя героі глядзяць на нас тысячамі адчыненых вачэй, нібы з таго сьвету, і гэта сьціскае сэрца. У канцы сьцяны пад Бел-Чарвона-Белымі сьцяжкамі ёсьць некалькі фатаграфіяў загінулых беларусаў (фота 1). Беларускай сьцяны памяці яшчэ не існуе (загінула шмат). Ёсьць два пахаваньні побач з магіламі ўкраінцаў на могілках у Кіеве (фота


ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: ЭТАПЫ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ
Першы гістарычна вялікі і сымвалічна-палітычны этап -- гэта 25 Сакавік 1918 года -- аб'яўленьне Незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Дзень Волі. Перамога Беларускай Нацыянальнай ідэі. Адсюль пачалася новая гісторыя Незалежнай Беларусі. Другі этап, важны для аднаўленьня незалежнасьці, -- 27 ліпень 1990 года, дзень прыняцьця Дэклярацыі аб суверэнітэце Беларускай ССР. Гэта быў дэкляратыўны крок у накірунку да Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь. Задума прыняцьця дэклярацы


ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: ПАЛІТЫЧНАЯ КАМЭДЫЯ
Галоўная задача псэўдаапазыцыі ў аўтарытарным рэжыме -- ня даць утварыцца сапраўднай ідэёвай нацыянальна-дэмакратычнай апазыцыі. А калі нешта рэальнае стане існаваць, тады пастарацца маргіналізаваць тое ў сродках масавай інфармацыі і дзеяньнямі адміністрацыйнай улады. Псэўдаапазыцыя, створаная пры дапамозе КГБ ў 2000 годзе, тым і займалася пры падтрымцы з усходу і захаду. Задача псэўдаапазыцыі 2020 года, створанай у эміграцыі, тая ж самая, плюс фантастычна вырабленая фальшыва


ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: АБ РЭПРЭСІЯХ І ЗАБОЙСТВАХ
Характэрнае назіраньне. Як толькі ў Сеціве зьяўляюцца мае відэа, пасьвечаныя тэме расейскага генацыду і людабойства савецкага НКВД (асабліва ў "цік-ток"), тут жа выяўляецца небывалая актыўнасьць самых цёмных сіл. Іх столькі, што ўзьнікае ўражаньне, быццам яны вылазяць з самой апраметнай. Усе мяне абзываюць, зьневажаюць, абгаджваюць, пагражаюць, корчацца ад нянавісьці. Гэта сапраўды зьдзіўляе. Збычайна "боты", тролі, дурні, вар'яты і т. п., калі размова ідзе на іншыя палітычны


ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: АБ ПЭРСПЭКТЫВЕ БЕЛАРУСІ
Калі вайна скончыцца не на карысьць Расеі і Расея аслабне, і калі абваліцца фашысцкі рэжым у Расеі і антынародны рэжым у Беларусі, і стане вольная Беларусь зь беларускай дэмакратычнай уладай, тады галоўнае -- не зрабіць вялікай геапалітычнай памылкі: не ўступіць у Эўразьвяз. Трэба абмежавацца гандлем, супрацоўніцтвам і добрымі ўзаемаадносінамі зь лібэральнай Эўропай. Эўразьвяз -- гэта дэмаграфічна і маральна дэградуючая цывілізацыя, эканамічная палітыка якой пабудавана па кал


ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: РЭАЛЬНА АБ ВАЖНЫМ ДЛЯ БЕЛАРУСАЎ
Ворагі нацыі толькі што (ліпень 2026г.) выдалі чарговую прыдуманую падставу для рэпрэсіяў супраць беларусаў. У "экстрэмісты" залічылі беларускіх ваяроў-дабраахвотнікаў падразьдзелу "1514", якія ваююць супраць расейскіх агрэсараў-тэрарыстаў ва Украіне (гэта каб нішчыць і тэрарызаваць ваярскія сем'і і сваякоў у Беларусі). Таксама аб'явілі "экстрэмісцкай" народную праграму "Вольная Беларусь". (Шчыра кажучы, невядома навошта; мяркую, што ў бліжэйшы час аб'явяць "экстрэмісцкай" на


УВАГА. СУБ’ЕКТЫВІЗМ
5-га ліпеня "дэмсмі" зьмясьцілі апавяданьне пра кнігу антраполага і этнасацыёлага прафэсара Інстытуту славістыкі Польскай акадэміі навук пані Ганны Энгелькінг. Кніга называецца «Калгасьнікі» і прысьвечана антрапалагічнаму дасьледаваньню беларускай ідэнтычнасьці.


Зянон Пазьняк: ПРА ВАЙНУ І ПРА ЯЕ КАНЕЦ
Тут скажу пра сутнасьць справы коратка, бо тлумачыць ужо няма сэнсу. Заява прэзыдэнта Украіны спадара Зяленскага (19-06-2026) аб намерах зьнішчэньня чатырох расейскіх рэтрансьлятараў палёту дронаў, разьмешчаных на дахах жылых дамоў у Беларусі і ў сытуацыі, калі Расея інтэнсіўна шукае спосабу ўцягнуць рэжым Лукашэнкі ў вайну, -- такая заява ёсьць стратэгічнай памылкай, небясьпечнай для Украіны і Беларусі. (Тым больш, улічваючы правакацыю Расеі з нападам дрона на беларускі аўт


Дылема вызваленьня. Паміж Лукашэнкам і вайной
некаторыя дзеячы беларускай супольнасьці не супраць таго, каб полымя вайны перакінулася ў Беларусь, і беларусы заплацілі за сваю нібы пасіўнасьць, працу на рэжым і Расею сваей крывей.
У падобных разважаньнях галоўная думка – каб вайна зрынула існуючы рэжым. Гэта жудасны выбар, паміж Лукашэнкам і вайной
bottom of page
