top of page

СЬВЯТА БЕЛАРУСКАГА СЬЦЯГА І ПАГОНІ

13 minutes ago
1 min read

19-га верасьня 1991 г., дзякуючы перш за ўсё стараньням дэпутацкай Апазыцыі БНФ, Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь зацьвердзіў нацыянальныя гістарычныя сымвалы народа Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня ў якасьці дзяржаўных сымвалаў Рэспублікі Беларусь.


Слаўная гісторыя нашых старажытных сымвалаў. Жывая рэчаіснасьць. Нашыя сымвалы сталі сакральнымі для памяці і будучыні. Памятаем пра даты.


Надыходзіць сьвята беларускага нацыянальнага гэрба «Пагоня» і нацыянальнага дзяржаўнага Бел-Чырвона-Белага Сьцяга. Пакуль што яно афіцыйна не аб“яўлена. Але абавязкова станецца ў вольнай Беларусі.


Нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг адыгрывае выключную аб“яднаўчую ролю для Беларускай нацыі ва ўсе вострыя часы беларускай гісторыі. У 2020 годзе, калі Масква і яе выканаўцы ў Беларусі, хацелі дэзарыентаваць беларусаў сваімі сурагатнымі прыдуманымі сымваламі, тады Бел-Чырвона-Белы Сьцяг духам сваім, успрыняты народам, зьнішчыў усе прамаскоўскія правакацыйныя спробы, узьвіўся над людзьмі і аб“яднаў нацыю ў дэманстрацыях супраць антынароднага рэжыму Лукашэнкі. Нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг стаў героем 2020 года. Слава Беларускаму Бел-Чырвона-Беламу Сьцягу і гэрбу Пагоня!

 

(Ніжэй у спасылцы слова пра сымвалы Беларусі.)



 
 
Anchor 1

© 2025 by BNS Volnaya Belarus

bottom of page