top of page

ПАЛІТЫКА ВАКОЛ НАФТЫ

25 minutes ago
2 min read

Тут некалькі простых слоў для беларусаў, якія разумна назіраюць рэчаіснасьць.

Левая нянавісьць супраць Прэзыдэнта Трампа зацягвае заўзятараў мацней, чым футбольнае першынства. Тым больш, што заўзятарства ірацыянальнае. Цяпер якраз чарговая ўспышка папулісцкай нянавісьці.

Нагадаю, што недапушчэньне палітычнага Ірана да завалоданьня атамнай зброяй зьвязана, перш за ўсё, зь небясьпекай захопу Іранам кантроля над вялікай часткай сусьветнага рынку нафты, што пауплывала б на Амэрыку, Эўропу і, практычна, на ўвесь сьвет. Ключ да кантролю -- Гармузкі праліў, праз які праходзіць больш 20 адсоткаў сусьветнай нафты. Вакол праліва якраз і точацца цяпер рэальныя ваенныя дзеяньні. А галоўнай умовай сканчэньня вайны ёсьць адмова Ірана ад стварэньня ядзернай зброі.

Калі б Іран завалодаў атамнай зброяй, пытаньне яго аднаасобнага кантролю над пралівам было б вырашана. Флот ЗША цяпер кантралюе праліў, і ваенныя падзеі ідуць дастаткава прадумана. Вытрымка і пасьлядоўнасьць прэзыдэнта Трампа тут такасама заўважныя.

Другое пытаньне, якое злучана з вайной і якое не на карысьць адміністрацыі Трампа, -- гэта павышэньне цаны на нафту, бензін і асабліва на дызель (бо зьвязана найперш з гандлем, з транспартам, з вытворчасьцю і сельскай гасрадаркай ЗША).

Патрабаваньні ЗША да Украіны (асабіста Зяленскага) -- не бамбардаваць расейскія рафінэрыі. (Можна, значыцца, бамбардаваць ўсё, толькі не нафтаперагонныя заводы, бо гэта ўдарыць па сусьветных цэнах на паліва, і перш за ўсё па ЗША). Фактычна, патрэбна была двухбаковая дамова аб правілах вядзеньня вайны.

На жаль, тут не атрымалася паразуменьня з кіраўніцтвам Украіны, і Прэзыдэнт Трамп, быццам бы каб зьбіць высокую ўнутраную цану на дызель перад прамежкавымі выбарамі, пайшоў на часовае пагадненьне аб закупах мізера расейскага дызелю. (Іронія ў тым, што расейцы самы закупаюць дызель, і пагадненьне выглядае прапагандысцкім. Прытым ніякага рэальнага ўплыву на Украіну, гэтак жа як і на Амэрыку, яно мець ня будзе і Трамп тое ведае). Тым ня менш рашэньне як бы рацыянальнае. Наколькі яно пауплывае на цану паліва, і асабліва на электаральныя паводзіны амэрыканцаў, даведаемся праз месяц. Але магчыма што Прэзыдэнт Трамп у стылі сваёй не надта зразумелай для іншых «бурлескнай» палітыкі рэальна сам адмовіцца ад яго ды прапануе іншую нечаканасьць. Але пакуль што сусьветная цана на нафту круціцца вакол становіша ў Гармузкім праліве.


Зянон Пазьняк

11-Х-2026 г.

 
 
Anchor 1

© 2025 by BNS Volnaya Belarus

bottom of page