Зацемка аб закладніках і тэрарыстах
54 minutes ago
1 min read
Меркавалася вызваліць некалькі сот закладнікаў. Перамовы не далі чаканага выніку з прычыны звыкла неразумных публічных разважаньняў розных псэўдаэкспэртаў, журналістаў ды грантавых плітаматараў, якія наладзілі гучную гаварыльню з прароцтвамі аб пасьпяховых дзеяньнях Джона Коўла, прыніжаючы пры гэтым Лукашэнку, як асобу, якая залежная ад свайго хаценьня і амэрыканскіх перспэктыў. Пасьля гэтага дрэнны вынік «дыялогу» можна было прадбачыць.
Так званыя гаворачыя «экспэрты» дакладна ніколі не задумваліся аб псіхалогіі перамоваў з тэрарыстамі, прытым з псіхапатамі тыпу Лукашэнкі. Зрэшты, не яны ж вялі перамовы. Але вынік чаканы. Лукашэнка паказаў, хто ў дамове гаспадар. Як кажуць расейцы -- «увы, господа, увы».



