top of page

Няма нават падабенства

27 minutes ago
1 min read

А ўвогуле за ўсю нашу гісторыю (і нават за ўсю "ня нашу") я не знаходжу факту і нават падабенства такой ірацыянальнай, цынічнай, наcтырнай, міжнародна падтрыманай і легальнай хлусьні ды бессаромнага гуляньня ў голага караля, што я бачу цяпер на фоне пакутаў і зьнішчэньня беларускай нацыі.

Тыя, што сьведама справакавалі масавыя рэпрэсіі і нацыянальны пагром, -- тыя цяпер феерычна лгуць, красуюцца, ствараюць фантомы "нечага", бавяцца ў барацьбу, у лідарства, рытарычна пагражаюць дыктатару, і за грошы ненавідзяць пракляты рэжым (у сапраўднасьці разам з дзяржавай).

Пры гэтым "пракляты рэжым" палітычна ўмацоўваецца ад іхняй антыдзяржаўнай "рыторыкі" ў вачох пакінутага грамадзтва, бо пагаршэньне ад эканамічнай блакады адчувае народ. Наш няшчасны народ, якому акупанты і каланіяльныя халуі навешалі на карак зграю мамелюкаў, паразітаў ды скончаных матэрыялістаў. У такім сьвеце трывае наша беларуская воля, якая мусіць перамагчы, бо іншага не існуе.


Зянон Пазьняк

16-09-2026 г.

 
 
Anchor 1

© 2025 by BNS Volnaya Belarus

bottom of page