Аўтобус Палку Каліноўскага ад Вольнай Беларусі ў Дзень беларускай вайсковай славы
- pepper
- Sep 8, 2023
- 1 min read
У Дзень беларускай вайсковай славы рух Вольная Беларусь перадаў Палку Каліноўскага вялікі аўтобус, вельмі неабходны ваярам на фронце
Сродкі на аўтобус ахвяравалі беларусы з усёй планеты: ад ЗША і Канады да Грузіі.
Акрамя гэтага, Нацыянальна-Вызвольны Рух Вольная Беларусь ужо перадаў Палку Каліноўскага чатыры ваенныя пікапы і адзін вялікі дрон, коштам 12 тысячаў даляраў.
Памятайма нашых слаўных продкаў, што білі маскаля-акупанта не колькасьцю, а адвагай, розумам і ўменьнем!
З Днём беларускай вайсковай славы!
Жыве Беларусь!
8 верасьня 2023 г.