top of page

Архіў. Мэмарандум. 2020 г.

АРХІЎ


БЕЛАРУСКІ НАЦЫЯНАЛЬНЫ САКРАТАРЫЯТ

(Мэмарандум)


Беларускі Нацыянальны Сакратарыят створаны дзеля абароны, разьвіцьця і прадстаўніцтва Беларускай нацыі, увасабленьнем якой зьяўляецца Рэспубліка Беларусь і беларусы ва ўсім сьвеце.


Беларускі Нацыянальны Сакратарыят (БНС) грунтуецца на прынцыпах свабоды, дэмакратыі і незалежнасьці Беларусі;


-- стаіць на пазыцыях ідэалёгіі Беларускага Адраджэньня;


-- прызнае цягласьць беларускай дзяржаўнасьці ад Вялікага Княства Літоўскага, Беларускай Народнай Рэспублікі і акту 25-га Сакавіка 1918 года, Рэспублікі Беларусь і акту дзяржаўнай незалежнасьці 25-га жніўня 1991 года;


-- кіруецца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь ад 15 Сакавіка 1994 года;


-- прызнае гістарычныя нацыянальныя дзяржаўныя сімвалы Беларусі -- гэрб Пагоня, Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гімн БНР;


-- карыстаецца ў дзяржаўным будаўніцтве Беларусі праграмай "Вольная Беларусь", абмеркаванай грамадзтвам у 2017 годзе.


Беларускі Нацыянальны Сакратарыят у сваім палітычным накірунку спрыяе стварэньню арганізацыі Беларускага Грамадзка-Палітычнага Руху "Вольная Беларусь", яго згуртаваньняў у Беларусі і па ўсім сьвеце, бярэ на сябе ролю каардынацыйнага цэнтра ў працэсе дзейнасьці.


Непасрэднай задачай БНС зьяўляецца аналіз, ацэнка палітычнай сітуацыі ў Беларусі, паведамленьні аб варыянтах і аптымальных рашэньнях падзей, прапановы па арганізацыі і разьвіцьці руху, падтрымка прынцыпаў праўнай дзяржавы і нацыянальна-дэмакратычнага разьвіцьця краіны, дзеяньні і захады па ліквідацыі антынароднага, антыдэмакратычнага, антыбеларускага рэжыму Лукашэнкі.


Беларускі Нацыянальны Сакратарыят падтрымлівае ўсе арганізацыі, асобы і рухі, якія шануюць свабоду чалавека, суверэнітэт і незалежнасьць Беларусі, дзяржаўную Беларускую мову і адраджэньне беларускай нацыянальнай культуры.


Беларускі Нацыянальны Сакратарыят складаецца з сямі асобаў-заснавальнікаў, кожная зь якіх назірае за пэўнай часткай дзяржаўнага існаваньня Беларусі.


СКЛАД:


1. Аляксандар Адамковіч (докт. навук, г. Вільня) -- культура, гісторыя, навука, рэлігія.

2. Юры Беленькі (дэпутат Незалежнасьці, г. Міньнеапаліс, часова) -- эканоміка, фінансы.

3. Віталь Зайка (докт. навук, г. Нью-Ёрк) – палітыка і культура беларускай эміграцыі і замежжа

4. Андрэй Вітовіч* (г. Варшава) -- нацыянальная памяць, грамадзка-палітычныя рухі.

5. Зянон Пазьняк, каардынатар (докт. навук, г. Нью-Ёрк) – Нац. палітыка, ідэалёгія, адукацыя.

6. Павел Усаў (докт. навук, г. Варшава) -- міжнародная палітыка, дзяржаўная адміністрацыя.

7. Юры Цехановіч (докт. навук, г. Нюрнбэрг ) -- Сельская гаспадарка, прырода.


Склад Беларускага Нацыянальнага Сакратарыяту можа быць павялічаны альбо зьменены, зыходзячы з патрэбаў разьвіцьця.

(З а ў в а г а: (*) -- псэўданім.)


9 жнівень 2020 г.

Вільня, Варшава, Нью-Ёрк, Міньнеапаліс, Нюрнбэрг

Anchor 1

© 2024 by BNS Volnaya Belarus

bottom of page