top of page

БАЛЬ ПАД ЧАС ЧУМЫ

  • pepper
  • Jan 17
  • 2 min read

26-га студзеня рэжым Лукашэнкі будзе праводзіць ганебную апэрацыю з удзелам войска, спэцназа, амона, міліцыі і масавых кантынгентаў фальсіфікатараў пад назовам «выбары прэзыдэнта». Беларусам даўно зразумела, што гэта бязвыбары, што на іх будуць заганяць, што за няяўку кара. Але тым ня менш шмат хто, каб ня ганьбіцца, на тыя бызвыбары ня пойдзе.

  Словам, ганьба здрайцам і ашуканцам, прарасейскім прадажнікам і нягоднікам! Апошні раз яны зьдзекваюцца над беларусамі! Ім засталося няшмат. Народ ім усё ўспомніць! І турмы, і катаваньні, і забойствы, і іхныя брудныя ілжывыя бязвыбары.

Але, аказваецца, нават тут за мяжой у вольным сьвеце, ня ўсе, хто зь Беларусі, гэтак думаюць. Нядаўна мне прыслалі матар“ял са старонкі прарасейскай квазі-апазыцыі. (Старонку я не чытаю і, аказваецца, дарма).

Імітатары, якія агітуюць беларусаў ісьці на ганебныя бязвыбары (нібыта, каб выкрасьліць усіх) робяць у Варшаве ў дзень бязвыбараў вялікі «форум» з выступамі, тусоўкай і музыкай, «чтобы показать, что нас много, что мы по-прежнему умеем поддерживать и вдохновлять друг друга, и что мы сами создаем будущее, которое обязательно победит прошлое».

Трэба аддаць належнае «саздацелі будушчэва» скарысталі ў сваім «тексте» цэлых тры беларускія словы. Менавіта: «Беларусы годныя лепшага». Што павінна сьведчыць аб патрыятызме арганізатараў.

«Встречу» фальшывых выбараў Лукашэнкі, імітатары, робяць з размахам. Ужо не хаваюцца і не саромеюцца. Ніжэй можна прачытаць як прыгожа яны ўсё апісалі.

..............


"26 января в Варшаве состоится важное событие для всех, кто не равнодушен к судьбе Беларуси — форум «Беларусы годныя лепшага»


Пока в нашей стране будет проходить очередной политический фарс, исход которого заранее известен, свободные беларусы и беларуски соберутся вместе, чтобы показать, что нас много, что мы по-прежнему умеем поддерживать и вдохновлять друг друга, и что мы сами создаем будущее, которое обязательно победит прошлое.


Форум «Беларусы годныя лепшага» — это музыка, яркие выступления спикеров и новые идеи. Политики, экономисты, активисты, спортсмены и культурные деятели поделятся своими взглядами на самые актуальные темы.


В списке выступающих: Светлана Тихановская, Павел Латушко, Валерий Мацкевич, Татьяна Мартынова, Вадим Прокопьев, Александр Кнырович, Александра Ханевич, Алана Гебремариам, Степан Путило, Андрей Стрижак, Юлия Чернявская, Роза Турарбекова и многие другие поделятся своими мыслями о будущем Беларуси. Выступления спикеров дополнят музыкальные номера от артистов.

🌎 Трансляция будет доступна для зрителей в Беларуси и по всему миру

☀️С о л н ц е состоит из множества лучей. Важен каждый.

Присоединяйтесь к нам в Варшаве, подключайтесь к трансляции. Будем вместе в этот день! Потому что беларусы #Годныя Лепшага

☀️ Присоединяйтесь! Будем вместе в этот день!


📅 Дата: 26 января 2025 года, 14:00

📍Место: Варшава, The Tides, Wioślarska 8

Адзначым таксама, што The Tides гэта адзін з самых дарагіх і фэшэнэбэльных бізнэсовых будынкаў у польскай сталіцы. На сайце The Tides характарыстыка будынка на вышэйшым узроўні: «Budynek - The Tides przy ul. Wioślarskiej to jedyna w Warszawie inwestycja nad samym brzegiem Wisły. Wyjątkowa i niepowtarzalna architektura. Ekskluzywne restauracje przystani na Wiśle dla lodzi każdego rodzaju. Budynek znajdujący się w sercu Powiśla to jeden z najbardziej wyczekiwanych z powodzeniem pretenduje do najbardziej wyjątkowych inwestycji w kraju.»

Арэнда плошчы (асабліва для знакамітых «форумаў») тут, праўда, даволі вялікая. Можа быць ад 10 тысячаў і нават да ста тысячаў злотых і больш. Але «для всех, кто не равнодушен к судьбе Беларуси», думаю, гэта дробязі.

ЗП.

14 студзень 2025 г.


На фатаграфіі -- The Tides

 
 
Anchor 1

© 2025 by BNS Volnaya Belarus

bottom of page