top of page

Набліжаюцца бязвыбары ў Беларусі

  • pepper
  • Jan 17
  • 2 min read

Робіцца, як было, але, як кажуць, ёсьць нюансы. Ідэалогію псэўдавыбарчай акцыі спрасьцілі да абсурду. Адна задача -- захаваць уладу. Тут выбары ўжо нават не імітацыя -- тут схематоза для афармленьня працягу ўзурпацыі.

Псэўдавыбарчая акцыя рыхтуецца як ваенная апэрацыя. Нядаўна па загаду Лукашэнкі, рэжым прыняў пастанову, каб "выбары" ахоўвала войска. Плануюцца патрулі на вуліцах. Адбываюцца трэніроўкі міліцыі, спэцназа па захопу парушальнікаў на выбарчых участках. Па вуліцах будуць езьдзіць спэц-каманды міліцыі і ветэранаў МУС. (Схаваны сэнс такіх паводзінаў Лукашэнкі – апасеньне правакацыяў з боку Масквы.)

Пару гадоў таму рэжымныя ўлады зрабілі ўдакладненьні ў законе, якія дазваляюць задзейнічаць войска ў выпадку масавых грамадзскіх пратэстаў. Войсковыя аддзелы пры непадпарадкаваньні дэманстрантаў могуць адкрываць агонь на паражэньне па грамадзянах (пры гэтым здымаецца адказнасьць з забойцаў). Тыпова для антынародных дыктатураў.

У пачатку 2025 года рэжымна-акупацыйныя ўлады на Беларусі падрыхтавалі заканадаўчае палажэньне, згодна якога ў беларусаў нелаяльных да антыбеларускай улады будуць адбіраць дзяцей і памяшчыць іх у спэцыяльныя дзіцячыя дамы-прытулкі, ізаляваныя ад бацькоў. У прытулках дзяцей будуць навучаць па-расейску і рабіць антыбеларусамі (па прыкладу Лукашэнкі). Такое агучана перад бязвыбарамі (трэба ведаць асаблівасьці псіхапатычнай сьвядамасьці), каб нагнаць страху на «народзец», і каб не «бузіл» перад галасаваньнем. (Тыповы рашысцкі сталінізм.)


Гэта што датычыць "нюансаў". Нязьменнай застаецца справа падтрымкі бязвыбараў з боку калабарантаў (псэўдаапапазыцыі, "палітхаляўшчыкаў", "грантасмокаў" і іншых схаваных дэмакратычных канторскіх), што фінансуюцца з чужоў рукі, тыпу "офіса", "кабінэту", "нау" і т. п.,  і дэманструюць чужую палітыку).

Зразумела, што ніякай падтрымкі бязвыбараў з боку беларусаў не павінна быць. Нельга ісьці на жульніцкае галасаваньне, фальшывы вынік якога заранёў вядомы. Нельга ствараць бачнасьць прысутнасьці і ўдзелу выбаршчыкаў ў зладзейскай справе і станавіцца саўдзельнікамі злачынства.

Але кожны раз, вось ўжо амаль трыццаць гадоў, калабаранцкая квазі-дэмакратычная публіка прыдумвае розныя спосабы, каб загнаць людзей на бязвыбары, пры гэтым аблайваючы Лукашэнку (маўляў, яны супраць дыктатара). Цяпер іхны заклік гучыць так -- ісьці і галасаваць супраць усіх (мадыфікацыя іхняга "клясычнага" -- "ідзі і скажы ему нет").

Нязьменныя паводзіны калабарантаў абумоўленыя пастаянным палітычным інтарэсам іхных прагматычна ськіраваных "донараў". Словам, псэўдавыбарчая апэрацыя абяцае быць традыцыйна-рэжымнай, прадбачанай і фармальнай, як на парадзе.


Калі спакойна глянуць на апэрацыю з боку -- ўражвае непрыкрытая паранойя ўсяго, што відаць, і да чаго ўжо прывыклі, як да рэальнасьці. У цяперашняй сітуацыі перакуліць «апэрацыю» магла б толькі нечаканасьць, непрадбачаная зьява. Напрыклад, калі перад галасаваньнем сабраць (а яшчэ лепш – сагнаць) у адным месцы шмат людзей (тысяч 100-200) у падтрымку Лукашэнкі. Астатняе магло зрабіцца само сабой. Прыкладаў у гісторыі шмат. Аднак узурпатары (у адрозьненьні ад іншых беларусаў) на гісторыі вучацца, хапаюць на ляту. Трымаюцца далей ад граху. А там і «элегантная» перамога падкоціць.


9 студзень 2025 г.

Зянон Пазьняк

 
 
Anchor 1

© 2025 by BNS Volnaya Belarus

bottom of page