Нядаўна пры матар'яльным спрыяньні Фундацыі "Вольная Беларусь", таксама "Культурна-адукацыйнай фундацыі Орса-Рамана" і іншых спрыяльнікаў ды энтузіястаў выдадзена харошая кніжачка беларускіх песьняў з нотамі для дзетак "Гэй ты, братка Новы Годзе!" (покліч Алаізы Пашкевіч (Цёткі).
У кніжачцы 15 жыцьцярадасных песенных вершаў вядомых беларускіх паэтаў пра Новы Год. Тут і Якуб Колас, і Янка Купала, і Ларыса Геніуш, і Язэп Пушча, Валянціна Аксак, Сяржук Сокалаў-Воюш і інш. Музыку і ноты да ўсіх тэкстаў напісала наша вядомая мілаваньня беларускай музыкі і сьпеваў Тацьцяна Грыневіч-Матафонава. Наклад кніжачкі 1000 асобнікаў. Ён разыйдзецца па беларускіх дзіцячых суполках, гуртках, школках, тэатрыках і сем'ях беларусаў, дзе будуць сьпяваць гэтыя добрыя песьні і любіць нашу дарагую Бацькаўшчыну Беларусь.
17 лістапад 2024 г.
Зянон Пазьняк