У нядзелю, 30 ліпеня 2023 г., адбылася сустрэча прадстаўнікоў Вольнай Беларусі з беларускай грамадой Беластоку. Таксама ўдзел у сустрэчы прынялі прадстаўнікі Руху беларускіх нацыяналістаў і Паспалітага рушэньня.
Зянон Пазьняк выступіў з лекцыяй "Беларуская нацыянальная ідэя". Павел Усаў распавёў пра палітычную сітуацыю і будучыя рэформы ў Беларусі. Пасьля адбылася невялікая дыскусія з удзельнікамі аб варыянтах уладкаваньня будучай вольнай Беларусі.
Заля беларускай пляцоўкі "Новая зямля" аказалася цалкам запоўненая. Прыйшло каля 100 чалавек. Частка беларусаў вымушана слухала лекцыю з вуліцы.
Падчас мерапрыемства абдываўся збор сродкаў для беластоцкага актывіста Сяргея Пантуса, якія патрапіў у шпіталь у цяжкім стане. Удзельнікі мелі магчымасьць набыць кнігі Зянона Пазьняка, усе сродкі ад продажу якіх таксама былі перададзеныя сям'і Сяргей Пантуса.
У перапынках гучэла класічная музыка ў выкананьні таленавітага беларускага маладзёна.
Панавала атмасфэра адзінства і салідарнасьці.
***
Падчас паездкі ў Беласток Зянон Пазьняк і прадстаўнікі Руху Вольная Беларусь наведалі ў шпіталі сябра руху Сяргея Пантуса.
Сям'і Сяргея былі перададзеныя ўсе сродкі ад рэалізацыі кніг Зянона Пазьняка і ахвяраваньні, сабраныя падчас лекцыі Зянона Пазьняка.
Kommentare