Сёньня гістарычная дата. 19 кастрычніка 1988 года быў створаны Аргкамітэт Беларускага Народнага Фронту "Адраджэньне". Гэта адбылося ў будынку "Чарвонага Касьцёла" (Касьцёл Сымона і Алены) у Менску. Падзея ўскалыхнула Беларусь.
БНФ паставіў задачу барацьбы супраць камунізма за дэмакратыю і за незалежнасьць
Баларусі ад СССР. Праз тры гады, выдатна скарыстаўшы палітычную сітуацыю ў СССР, Фронт ажыцьцявіў свае мэты.
Дзякуючы БНФ (і перш за ўсё дэпутацкай Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце) была створана незалежная Рэспубліка Бларусь, падрыхтавана Канстытуцыя і дэмакратычнае заканадаўства, вернуты на дзяржаўны пасад нацыянальныя сімвалы Беларусі -- Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня, раскрыта праўда пра Чарнобыльскую катастрофу і створана чарнобыльскае заканадаўства па ратаваньні людзей, адкрытыя Курапаты і праўда пра сталінскі генацыд, беларускія вайскавікі і афіцэры былі вернуты зь месцаў савецкіх збройных канфліктаў у Беларусь, закладзены асновы беларускага дзяржаўнага войска, адчыненыя паўсюль беларускія школы, беларуская мова стала дзяржаўнай мовай Рэспублікі Беларусь.
Жыве Беларусь!
Слава Беларускаму Народнаму Фронту
і яго змагарам за волю і шчасьце Беларусі!
19 кастрычнік 2022 г.
Зянон Пазьняк
http://www.narodnaja-partyja.org/00--Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja--fr--pg/00--Naviny-
c_hyphenminus-Galownac_ja--bk--an--01/slavabelaruskamunarodnamufrontu