top of page

БАЯВЫ ДРОН. УЖО НА ЎЗБРАЕНЬНІ ПАЛКА КАЛІНОЎСКАГА

Цэлы месяц сябры Нацыянальна-Вызвольнага Руху "Вольная Беларусь" наўпрост зьбіралі сродкі сярод беларусаў на набыцьцё баявога дрона для дабраахвотніцкага палка імя Кастуся Каліноўскага, што ў складзе ўзброеных сілаў Украіны змагаецца з рашысцкім агрэсарам і акупантам.

Неабходныя сродкі былі сабраныя, і сябры Руху паехалі на завод вытворцаў ва Украіне, набылі баявы дрон "Кажан Е 630", прывезьлі і 4-га студзеня перадалі ваярам палка Каліноўскага. (Перадалі таксама лекі.)

Жыве Беларусь! Слава Украіне! Сьмерць рашысцкім бандытам і маскоўскім акупантам!

Рух "Вольная Беларусь" заўсёды будзе падтрымліваць і дапамагаць героям і змагарам за вольную Украіну і вольную Беларусь.

Рух заклікае ўсіх беларусаў дапамагаць у камплектацыі палка Каліноўскага зброяй, транспартам, медыкаментамі і рыштункам. На аснове гэтай баявой адзінкі павінна фармавацца і вырастаць Беларуская вызвольная армія -- надзея вызваленьня Беларусі.


Інфармацыя Руху "Вольная Беларусь"

-----------------------------------------------------


ПАДЗЯКА БЕЛАРУСАМ


На працягу лістапада і ў пачатку сьнежня гэтага году ў Польшчы, але галоўным чынам ў Нью-Ёрку, адбывалася зборка грошай для Нацыянальна-Вызвольнага Руху “Вольная Беларусь” на набыцьцё рыштунку і баявога дрона для палка Каліноўскага, які ваюе ў складзе збройных сілаў Украіны супраць маскоўскіх агрэсараў. Усяго сабрана 14.470 даляраў. Зь іх 390 скарыстана на набыцьцё ўцяпляльнікаў, жгутоў (турнікетаў) і лекаў, на трансакцыю і перасылку. Рэшта — 14.080 даляраў — патрачага па галоўным прызначэньні (аплата за дрон -- 12.500 $ і інш.).

Кожнаму з 34-х амэрыканскіх даўцаў выказаная пісьмовая падзяка за падтрымку Руху і ваяроў. Але тут (у публічным рэсурсе), улічваючы ваенны час і стан рэпрэсіяў ў акупаванай Беларусі, мы не падаём імёны нашых дабрадзеяў, дбаючы пра бясьпеку. Вялікая ўсім падзяка.


25 сьнежань 2022 г.

Зянон ПАЗЬНЯК

ад Беларускага Нацыянальнага Сакратарыяту

Руху “Вольная Беларусь”

コメント


Anchor 1
bottom of page