Дзякуем усім сябрам-беларусам, якія прыслалі ахвяраваньні на купляньне вельмі неабходнай для нашых беларускіх ваяроў тэхнікі. А патрэбныя ім найперш пікапы і дроны. Усё ў вялікай колькасьці, бо гэта на вайне ёсьць расходны матар'ял.
Беларусы, дапамагайма сабе, гэта значыць стараймася для перамогі Украіны і для ўзбраеньня Палка Каліноўскага. Мордар павінен быць зьнішчаны.
Асабліва дзякуем беларусу М. з Прыбалтыкі. Ягонае ахвяраваньне вельмі было дарэчы. Дапамагайце Нацыянальна-Вызвольнаму Руху "Вольная Беларусь", гэта беларуская сіла, якая разам з Палком Каліноўскага і Беларускім народам можа вызваліць Беларусь ад здрадніцкага рэжыму Лукашэнкі і ад расейскай акупацыі.
Прысылайце ахвяраваньні. (Уся інфармацыя пад гэтым адрасам: https://www.bns-volnayabelarus.org/post/zbor-srodkau-polk-kalinouskaha )
На гэты момант Рух "Вольная Беларусь" набыў і перадаў у Полк Каліноўскага:
- Пазадарожнік Ford 4х4 Limited
- 4 ваенныя пікапы
- 1 вялікі аўтобус Mercedes
- 1 дрон "Кажан"
- 1 дрон Mavic 3T з цеплавізарам
- Харчаваньне і іншыя рэчы для ваяроў
Жыве Беларусь! Слава Украіне!
НВР "Вольная Беларусь"