top of page

ІМПРЭЗА Ў ГОНАР 36-й ГАДАВІНЫ ЎТВАРЭНЬНЯ БНФ

26 кастрычніка (субота) адбудзецца імпрэза з нагоды 36-й гадавіны ўтварэньня (19.Х.1988) Беларускага Народнага Фронту "Адраджэньне".


У ПРАГРАМЕ:


1. Лекцыя Зянона Пазьняка аб утварэньні і гістарычным значэньні Беларускага Народнага Фронту "Адраджэньне" і прэзэнтацыя новай кнігі "САМВЫДАТ" аб савецкім пэрыядзе беларускага змаганьня (а таксама магчымасьць набыць кнігі і атрымаць аўтограф аўтара!).


2. Выступ сябра Сойму БНФ Валеры Буйвала.


3. Выступ сябра Сойму БНФ, дэпутата Менгарсавета ад БНФ і старшыні арганізацыі БНФ "Дзеці Чарнобыля Беларусі" Галіны Пазьняк


4. Чатаньне беларускіх вершаў і твораў:

— Юлія Шаўчук

— Алег Лазоўскі


5. Прагляд урыўкаў з гістарычных відэа-фільмаў.


⏰ КАЛІ: 26.10.24 (субота), 14:00

📍ДЗЕ: Беларускі Дом у Варшаве, Kryniczna 6


Арганізатары: Беларускі Дом у Варшаве і НВР "Вольная Беларусь"

Anchor 1
bottom of page