top of page

НЕАБДУМАНЫ ПРАЕКТ


Пасьля прачытаньня такога "дакуманту" складваецца ўражаньне, што ва Украіне ёсьць асобы, якія любым спосабам стараюцца зрабіць зь Беларускага Народа ворага сабе навечна. Поўная палітычная безадказнасьць і юрыдычнае няведаньне права. Адкрытае ігнараваньне маскоўскай акупацыі Беларусі, акупацыйнага рэжыму Лукашэнкі, акупацыйных рэпрэсіяў і зьнішчэньня Беларускай нацыі. (Не кажам ўжо пра ігнараваньне пазыцыі падтрымкі Народам Беларусі барацьбы ўкраінцаў супраць расейскага нападу). Шкада. Тут адна з такіх памылак, якіх не павінна быць паміж салідарнымі народамі.


Зянон Пазьняк


===================================================



Цікавыя факты


Цікавыя факты біяграфіі некаторых ўкраінскіх дэпутатаў, якія ініцыявалі законапраект аб вызнанні Рэспублікі Беларусь краінай-агрэсарам і хочуць рэпарацый.


✅ ПОТУРАЄВ МИКИТА РУСЛАНОВИЧ - украінскі палітык, эксперт у галіне камунікацый, палітычнага і медыя-кансультавання. Народны дэпутат Украіны IX склікання.


❗️У 2015 годзе ва ўзламанай перапісцы Суркова (ідэолаг "Рускага міра") з расейскім ведамствам Патураеў фігуруе як «кропка ўваходу» — чалавек, які пагадзіўся супрацоўнічаць з Крамлём і прасоўваць расейскія інтарэсы ва Украіне.


❗️Патураеў быў першым у сьпісе як найбольш пэрспэктыўны кантакт, і пазначана, што з ім вяліся папярэднія размовы пра праблему прарасейскай пазыцыі ва Ўкраіне, і гэтая тэма яго зацікавіла, і ён зацікаўлены ў супрацоўніцтве і зьяўляецца гатовы прапанаваць ідэі і праекты.


На пасадзе кіраўніка камітэта па гуманітарнай і інфармацыйнай палітыцы Патураеў неаднаразова вылучаўся прасоўваннем ганебных антыўкраінскіх ініцыятыў і даўно заслужыў у грамадскасці мянушку «забойца мовы».


✅ БУЖАНСЬКИЙ МАКСИМ АРКАДІЙОВИЧ - украінскі прарасейскі палітык, дзяржаўны дзеяч і блогер. Народны дэпутат Украіны IX склікання.


❗️У шэрагу ўкраінскіх СМІ Максіма Бужанскага характарызуюць як прарасейскага блогера і падкрэсьліваюць, што ў ягонай рыторыцы «амаль поўны набор тыповага прарасейскага блогера/палітыка».

Паводле аналізу ўкраінскімі журналістамі грамадзкай дзейнасьці Бужанскага за апошнія некалькі гадоў перад абраньнем яго народнымі дэпутатамі Ўкраіны ў 2019 годзе, Бужанскі мае погляды, ідэнтычныя ідэалёгіі прарасейскай партыі «Апазыцыйная плятформа — За жыцьцё», у у прыватнасці, ён паслядоўна крытыкуе Рэвалюцыю Годнасці, заяўляючы, што Януковіча-прэзідэнта трэба было адхіліць ад пасады шляхам выбараў, а не рэвалюцыі, і адзначаючы, што «адзіным вынікам Майдана з'яўляецца легалізацыя нацызму».


❗️25 лютага 2020 года ён унёс законапраект аб выкарыстанні рускай мовы ў працы Вярхоўнай Рады.

Anchor 1
bottom of page