Нямеччына выступае ініцыятарам згортваньня ўсімі краінамі Эўразьвязу дыпляматычных адносінаў зь Беларусяй, каб пакінуць стасункі на ўзроўні часовых павераных. Усё гэта падаецца як дэманстрацыя супраць "дыктатара" Лукашэнкі.
Але ў дыпляматычных дачыненьнях такое вядома як паніжэньне ў прызнаньні дзяржавы і нячыннасьць дачыненьняў з дзяржавай. Фактычна, гэта працяг дыскрымінацыі Беларускага Народа і далейшая здача беларускай дзяржавы пад уплыў Расеі, падарунак Пуціну і абсяканьне самастойнага манэўру Лукашэнкі ў расейскіх стасунках. (Дарэчы, тут жа выскачыла расейская агентура ва Украіне з патрабаваньнем выключыць Беларусь з ААН і з АБСЭ. Прытым Расею ўвогуле ня ўзгадваюць).
6-га ліпеня стала вядома, што да антыбеларускай пазыцыі Нямеччыны далучылася Італія. Прытым ускосны ўдзел і падтрымку ў гэтай неганаровай справе засьведчыла група Франака-Ціханоўскай, якая апынулася там падчас чарговага ваяжу.
ЗП.
6-07-2023