top of page

ПАЛАЖЭНЬНЕ аб БНС

ПАЛАЖЭНЬНЕ

аб Беларускім Нацыянальным Сакратарыяце (БНС)

Руху "Вольная Беларусь"


1. Прэамбула

Беларускі Нацыянальны Сакратарыят Руху "Вольная Беларусь" быў створаны 7-га жніўня 2020 года па ініцыятыве Зянона Пазьняка. У складзе БНС арганізаваныя сем беларускіх палітыкаў, якія працавалі па вызначаных накірунках, засьведчаных у прынятых дакумантах.

Галоўнай задачай БНС было стварэньне ідэйна-палітычнай нацыянальна-адраджэнскай базы для арганізацыі Нацыянальна-Вызвольнага Руху "Вольная Беларусь".

Нацыянальна-Вызвольны Рух (НВР) "Вольная Беларусь" быў задэкляраваны 7 жніўня 2020 г і створаны 2 кастрычніка 2022 года. БНС ўвайшоў у НВР "Вольная Беларусь" як структурная адзінка, якая выконвае функцыі Палітычнага Камітэту Руху.

(З а ў в а г а. У працэсе палітычнай дзейнасьці ў 2021 годзе БНС засьведчыў гатовасьць прыняць на сябе ратавальныя функцыі часовага ўраду Беларусі ў выпадку раптоўнай ліквідацыі рэжыму Лукашэнкі, каб прадухіліць дзяржаўную катастрофу краіны.

Гэтае палажэньне застаецца.)


2. Беларускі Нацыянальны Сакратарыят зьяўляецца першапачатковай арганізуючай структурай Нацыянальна-Вызвольнага Руху "Вольная Беларусь".

БНС выконвае функцыі Палітычнага Камітэту Руху, стаіць на пазыцыях ідэалёгіі, Беларускага нацыянальнага Адраджэньня, распрацоўвае і прапануе палітычную стратэгію і тактыку Руху.


3. Існуючы першапачатковы склад БНС і Старшыня БНС зацьвярджаецца Вальным Соймам Нацыянальна-Вызвольнага Руху агульным галасаваньнем.


4. Далейшая працэдура дзейнасьці БНС вызначаецца наступным чынам:

Вальны Сойм Нацыянальна-Вызвольнага Руху прапануе і зацьвярджае Старшыню БНС, які зьяўляецца Палітычным Лідарам Нацыянальна-Вызвольнага Руху "Вольная Беларусь".


5. Склад і кандыдатуры ў БНС у колькасьці 7-9 асобаў прапануе Старшыня БНС і зацьвярджае Вальны Сойм Нацыянальна-Вызвольнага Руху паіменным галасаваньнем простай большасьцю галасоў.


6. Вальны Сойм зацьвярджае альбо пацьвярджае склад і Старшыню БНС кожныя два гады.


Прынята 24 чэрвеня 2023 г.

Варшава

Comments


Anchor 1
bottom of page