У час вайны (мне здаецца) самай кепскай памылкай ёсьць недаацэнка праціўніка і (як вынік гэтага) блуканьне ў сваіх уяўленьнях пра яго нікчэмнасьць.
Тое, што я кажу адносіцца ня толькі да Пуціна і да рашысцкага рэжыму, але і да Лукашэнкі. На такія думкі мяне наводзіць зладжаная, відовішчная і востра палітычна матываваная арганізацыя ваеннага параду сёньня (3-VІІ-2024) ў горадзе Менску, які я толькі што праглядзеў ад пачатку да канца.
На парадзе пампезным і з размахам арганізаваным была створана ілюзія Савецкага Саюза. І гледзячы па тысячах камэнтароў, напісаных амаль выключна расейцамі і пажылымі людзьмі з тэрыторыяў усяго былога СССР, -- усе расейцы і ўсе "савецкія" гэта добра адчулі. Захапленьне парадам і Лукашэнкам выказана на ўзроўні экстазу і яно агулам рэальнае (гэта зн. выказанае рэальнымі людзьмі), нягледзячы, вядома, на каласальную працу так званых "ботафермаў" і "нябачных" прапагандыстаў.
Па маскоўскіх імпэрскіх паняцьцях такі парад мог праводзіцца толькі ў Маскве. У Менску на парадзе маршыравалі вайсковыя аддзелы з усіх краінаў былога СССР (акрамя балтыйскіх і Украіны), былі сьцягі СССР, свецкая рыторыка, савецкія маршы, савецкая музыка і сімволіка. Усё ўспрымалася як рэінкарнацыя Савецкага Саюза.
Былі прадстаўлены (і ў вялікіх колькасьцях) усе роды войскаў, ваенных вучэльняў, ваенных частак, і ваенізаваных ўстановаў (нават імітацыя партызанаў). Прадэманстравана (і ў вялікіх колькасьцях) уся ваеннная тэхніка, узбраеньне і авіяцыя. Словам, на саўковага абывацеля абрушылі эмацыйны ўдар і прадэманстравалі ролю рэжыму і асобы Лукашэнкі як трымальніка агульнасавецкіх традыцыяў, абаронцы СССР і зьяднальніка ўсіх славанаў, супраць варожага Захаду.
Менавіта пра гэта апантана лямантуюць у камэнтарах тысячы расейцаў з былах савецкіх прастораў, найбльш з Расеі. А гэта ўдар пад дых Пуціну. Пакушэньне на ягоны гегеманізм. Забяганьне наперад Маскве.
Цікавая зьява. Яна, дарэчы, супадае з амністыяй і выпушчэньнем з турмы некалькіх небясьпечна хворых палітвязьняў (якія маглі б памерці за кратамі). Падзеі паказваюць, што як адзін, так і другі узурпатар, нават апынуўшыся, як ўюн на гарачай патэльні, будуць круціцца да канца, каб захавацца і разам, і паасобку за кошт "саюзьніка". Савецкі парад таксама сьведчыць, што былыя фантазіі пакіраваць імпэрыяй ня зьніклі ва ўзбуджанай душы Лукашэнкі і нават схільныя спакусіцца рэальнасьцю, якая непрадказальная.
Ніжэй я дадаю дзеля прыкладу некалькі тыповых камэнтароў (такіх 99%) дзе лунае трупны дух Савецкага Саюза і гэты атрутны дух ёсьць якраз тая паралельная рэальнасьць на якой жыве агрэсія і вайна.
3 ліпень 2024 г. Зянон Пазьняк
----------------------------------------------
(Прыклады:
@user-nh7ki7vb9w
Как в Советское время. Величие,гордость за страну. Батька лучший...
@user-ev9gc9ju6k
Спасибо вашему Батьку, как будто вернулась в ту свою Россию моего детства и юности
@user-gs4yr6he1q
Батька самый лучший президент всех времён и народов! Великий народ-белорусы! Берегите Батьку белорусы!
@olgaguer6443
Спасибо, Белоруссия !!!!
Вы - опора славян во всем мире!
@AdminAdmin-lk4my
Смотрю и слезы текут. СЛАВА БЕЛОРУССКОМУ НАРОДУ, СЛАВА БАТЬКЕ, СЛАВА КГБ БЕЛОРУССИИ! УРА!!!
@laradv350
Батька лучший!
Пока смотрела, плакала.
@user-ne3pf3ox7y
Я плачу.Чувства переполняют....Спасибо вам, дорогие беларусы, что сохранили память о нашей советской стране.Спасибо вашему Батьке, что не отдал свою страну на разграбление.Процветания вам, долголетия вашему Батьке.Он -лучший. Ростовская область.Батайск.Россия.
@user-wy2hs4jw6g
Наревелась. Дорогие наши белорусы, берегите своего Батьку.
@user-ij9rf6zu7g
Процветания белорусскому государству !!!!! Берегите Батьку!
@user-kw1tx8ge6e
Белоруссия единственная фактическая продолжательница и правопреемница СССР.
@user-ne3pf3ox7y
Спасибо за наш красный флаг. Вы и ваш Батька -лучшие!!! Россия.
@pabloelferrito5036
Прям: гордость берёт за Лукашенко!!! Спасибо ему огромное, что сохранил маленький кусочек СССР!!!Честь ему и хвала!!! Белорусы, берегите своего руководителя с Большой буквы!!!
@user-rf9nw5hx1u
Молодцы, сохранили и приумножили достояние великого СССР!
Привет из Вятки!
@user-wj5cq3cv6b
Лукашенко весь СССР собрал. Одна история у нас, одна Победа. Такое государство развалили!
@user-br8gd9zk2w
В свои 69, я сегодня помолодел лет на пятьдесят, вспомнилось прекрасное СОВЕТСКОЕ !!!
@user-nu5ro2mn4k
Как в Советском Союзе на параде побывала, до слез...
Берегите Батьку, товарищи белорусы!
@murikuzdenov6261
Сохранившееся часть территории СССР. Так держать братья белорусы .
@galinamirancuk8325
Я украинка, живу в Эстонии 40 лет, смотрю и плачу....а куда мои земляки пошли???Я за Батьку!!!!
@user-iw8ey9ol5e
Прям гордость берет за Лукашенко!!! Спасибо ему что сохранил маленький кусочек СССР!!! Берегите своего батьку.
@svetlanagolysheva9034
Александр Григорьевич---батька всех советских граждан.
@Nataly513
Выпьем за Родину, выпьем за Сталина! ) ........
--------------------------------------------------------------
Спасылка: "ТАКОГО военного парада ЕЩЁ НЕ БЫЛО! // Высший пилотаж на земле и в небе! // 3 июля, Минск"
Comments