top of page

АСАБЛІВАЕ ВІНШАВАНЬНЕ

  • pepper
  • Dec 31, 2023
  • 1 min read

Гэтае маё асаблівае віншаваньне з Новым Годам я адрасую беларускім ваярам-дабраахвотнікам, што ваююць на франтах Украіны супраць расейскага мордэра за вольную Украіну і вольную Беларусь.

Дарагія сябры, жаўнеры, ваяры Беларусі! Віншую вас усіх з Новым надыходзячым 2024 годам. Віншую вас усіх ад імя Нацыянальна-Вызвольнага Руху "Вольная Беларусь".

Хай гэты надыходзячы год стане годам перамогі над расейскім ворагам чалавецтва! Хай будзе вольная Беларусь і вольная Украіна!

Дарагія сябры, беларускія ваяры! Калі настане час (а ён настане!), будзьма гатовыя пайсьці вызваляць Беларусь ад рашысцкай чумы і здрадніцкага рэжыму Лукашэнкі. Тады трэба сабрацца разам вакол палка імя Кастуся Каліноўскага ўсім беларускім ваярам, усім ваярскім групам і аддзелам і рушыць -- за Беларусь. Так трэба.

Ужо працуе Беларуская вайсковая камісія, якую ўзначальвае наш гераічны ваяр Павел Шурмей. Рыхтуймася, і будзьма гатовы. Ніякіх сумневаў -- Беларусь будзе вольнай! Мусіць быць!

З Новым годам -- разам да перамогі!

Слава беларускім ваярам!

Хай вечна жыве вольная Беларусь!

Слава Украіне!

Хай вечна жыве вялікі Беларускі народ!


30 сьнежня 2023 г.

Зянон ПАЗЬНЯК

 
 
Anchor 1

© 2025 by BNS Volnaya Belarus

bottom of page