top of page

Зянон Пазьняк: У НАС АГУЛЬНЫ ВОРАГ І АГУЛЬНАЯ ВАЙНА

Пацьсот гадоў маскоўская арда без перастанку нападала на нашае Вялікае Княства, паліла агнём нашу зямлю, рабавала дабро, забівала ўсіх. Стагоддзямі беларусы адганялі са сваёй зямлі агрэсіўную маскоўскую зграю, пакуль ні ўмяшаліся немцы і разам з маскалямі разарвалі наш народ.


За часы маскоўскай акаупацыі, пачынаючы ад канца ХУІІІ стагоддзя (асабліва за часы бальшавікоў і расейскага "сацыялізму"), маскалі забілі, затравілі, згнаілі ў турмах мільёны беларусаў, папалілі нашыя кнігі, разбурылі тысячы храмаў і гарады, растапталі Вуніяцкую рэлігію, набэсьцілі ў галовы людзям маскоўскай брыдотай, русіфікацыяй і пякельнай хлусьнёй.


Потым яны знайшлі вырадка, якога ўзгадавалі на аблуднай маскоўскай гразі, і ўсьцягнулі да ўлады на голаў нашай нацыі, ашукаўшы народ. І гэты вырадак разам з Масквой зьнішчае цяпер, трушчыць у турмах Беларускі народ, пагражае ўкраінцам, як шалёны сабака, гатовы здохнуць ад нянавісьці да беларускіх людзей.


Дзікая фашысцкая Расея ваюе супраць нашай нацыянальнай цывілізацыі -- украінскай і беларускай. Месца на зямлі нам не пакідаюць. Настае мамэнт праўды. Забі маскаля! Інакш ён заб'е цябе. Ён прышоў забіваць.


Трэба скончыць з гэтай расейскай ардой, з гэта язвай, пухлінай усяго чалавецтва, якая стварыла дзьве сусьветныя вайны і рыхтуе трэцю, якая ў нянавісьці да ўсяго сьвету катуе, забівае мірных украінцаў, жанчын і дзяцей.


Дапамагайма ўкраінцам, якія прынялі на сябе шалёны ўдар арды і змагаюцца за сябе, за нас і за ўвесь сьвет. Дапамагайма ўкраінцам і ваюйма з Масквой, бо іншага шляху ўжо няма. Расейскі сусьветны мордар павінен быць зьнішчаны. Слава Украіне! Жыве Беларусь!



18 кастрычнік 2022 г.

Зянон Пазьняк

(ад Беларускага Нацыянальнага Сакратарыяту

Руху "Вольная Беларусь")

留言


Anchor 1
bottom of page