top of page

Зянон Пазьняк: Патрэбна міжнародная суседзкая крымінальна-юрыдычная экспэртыза

  • 26 minutes ago
  • 1 min read

Аналіз падзеі, нават першапачатковы і пабежны, наводзіць на думку, што напад дрона на беларускі аўтобус зь дзецьмі ў Бранскай вобласьці Расеі, -- гэта хутчэй за ўсё ёсьць груба і неахайна зробленая расейская тэрарыстычная правакацыя.


Ужо зразумела, што дрон быў невялікі і удар быў мэтанакіраваны, разьлічаны на мінімум ахвяр. (Такія дроны далёка ня лётаюць. Апэратар сядзеў непадалёк). Тэракт лагічна ўвязваецца з апошнімі падзеямі вакол Беларусі, у тым ліку і з адчайнымі паводзінамі Лукашэнкі, каб не ўпіхнуцца ў расейскую вайну.


Зьвяртае на сябе ўвагу і характэрная рэакцыя расейскіх афіцыйных асоб і прапагандыстаў, у тым ліку і групы ОСЦ, якую, як звычайна, агучыла Ціханоўская, звальваючы ўсё з хворай брусэльскай галавы на хворую лукашысцкую.

Беларусы вымушаныя вазіць дзяцей у Расею, бо Эўразьвяз пад выглядам пакараньня рэжыму Лукашэнкі заблякаваў усе кантакты, транспартны рух, гандаль і сувязі зь Беларусяй і з Беларускім народам. Беларуская людзі ня могуць паехаць у эўрапейскія краіны (у адпачынак і т.п.) А аплочаная проксі-група ОСЦ пад выглядам "беларускай дэмакратыі" агучвае і ўслаўляе гэту антыбеларускую палітыку.


Як тут паступіць рацыянальна і ў здаровым сэнсе? Мяркую, што па тэракту трэба створыць міжнародную суседзкую крымінальна-юрыдычную экспэртызу, дзе павінны быць экспэрты Беларусі, Польшчы, Украіны і Расеі. Усё, што выдасьць ў гэтай сытуацыі адна Расея, ня будзе мець ніякага даверу і значэньня. Тым больш, на фоне расейскай палітыкі ціску і ўцягненьня Лукашэнкі ў сваю вайну. Міжнародную экспэртызу стварыць можна і неабходна. Асабліва ўлічваючы, што загінуў чалавек і разумеючы палітычны сэнс, дзеля чаго ўсё адбылося.


Зянон Пазьняк

17-06-2026 г.

 
 
Anchor 1

© 2025 by BNS Volnaya Belarus

bottom of page