ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: ПАДТРЫМЛІВАЕМ УКРАІНУ
- 6 hours ago
- 1 min read
Выказваем балеснае спачуваньне ўкраінцам у сувязі з нападам расейцаў на Кіева-Пячэрскую Лаўру і падпалам Успенскага Сабору, разбурэньнем кінастудыі імя Даўжэнкі. Маскоўскія варвары супраць Бога, супраць культуры, супраць добрага і чалавечага. Гэта вядома. Але яны будуць пакараныя. Украінцы, мацуйцеся і мужайцеся. Бог з намі. Сатанінская маскоўская арда -- пагроза чалавецтву -- будзе разгромлена. Слава Украіне!
Зянон Пазьняк
Старшыня дэпутацкай Апазыцыі БНФ
у Вярх. Савеце 12-га скліканьня.
НВР "Вольная Беларусь".
—————-
Р э п л і к а.
Маскоўцы пачалі рабіць ва Украіне тое, што 200 гадоў рабілі ў Беларусі, -- зьнішчаць сьведчаньні хрысьціянскай Веры і культуры. Цяпер праз лукашысцкі рэжым яны тое працягваюць. Некалькі гадоў таму падпалілі каталіцкі санктуарыум у Будславе -- цэнтар беларускіх пільгрымак і маленьня. Потым зрабілі пажар у Чырвоным Касьцёле Сымона і Алены ў Менску -- цэнтру беларускай каталіцкай асьветы і веры -- і зачынілі яго. Тут агульны маскоўскі почырк, адна палітыка, адна расейская нянавісьць да ўсяго лепшага, добрага, сьветлага. І пекла йдзе за імі. Але на гэты раз у пекле згараць яны самы.



