top of page

АСАБІСТЫ ПУБЛІЧНЫ ЛІСТ аб абмене і вызваленьні палітвязьняў і ваеннапалонных

Зянон Пазьняк:

Тут апублічваю тэкст ліста, накіраваны мной на э-по

А. Р. Лукашэнку і У. А Зяленскаму

пра абмен палітвязьняў і ваеннапалонных

-------------------------------------------------------------------------------------------------------


Аляксандар Рыгоравіч Лукашэнка

Уладзімер Аляксандравіч Зяленскі


АСАБІСТЫ

ПУБЛІЧНЫ ЛІСТ

аб абмене і вызваленьні

палітвязьняў і ваеннапалонных


12 жнівень 2023 г.


Аляксандар Рыгоравіч і Уладзімер Аляксандравіч, зьвяртаюся да вас як да звычайных людзей, не ўжываючы вашых афіцыйных тытулаў, бо рашэньне аб справе, па якой я зьвяртаюся, мае перш за ўсё маральны характар.

Справа пра абмен ваеннапалонных.

Два палонныя грамадзяне Беларусі ( Максім Зязюльчык і Андрэй Герыловіч ), якія былі ў расейскім войску, ваявалі супраць Украіны і асуджаныя судом Украіны на пазбаўленьне волі адпаведна на 10 і на 9 гадоў, зьвярнуліся да ўлады Рэспублікі Беларусь з просьбай абмяняць іх на палітзьняволеных Рэспублікі Беларусь.

Прашу вас паспрыяць такому абмену, улічыць маю прапанову і пазыцыю шматлікіх беларусаў у Польшчы. Менавіта: абмяняць палонных Максіма Зязюльчыка і Андрэя Герыловіча на палітвязьняў у Беларусі: Вольгу Віктараўну Залатар -- маці пяцярых непаўналетніх дзяцей, асуджаную на 4 гады пазбаўленьня волі, і журналіста Дзяніса Яўгенавіча Івашына, асуджанага на 13 гадоў і 1 месяц пазбаўленьня волі.

Публічны ліст не найлепшы спосаб у такой важнай справе. Я не валодаю ўладай і па свайму статусу не ў стане выкарыстаць мэтады дыпламатыі прыдатныя ў гэтым выпадку. Зьвяртаюся наўпрост, абапіраючыся толькі на свой аўтарытэт сярод адданых для Беларусі людзей і не забыты ва Украіне.

Такі абмен магчымы. Ён будзе добрым для ўсіх.

Зычу шчасьця людзям Беларусі і шчасьця людзям Украіны, каб будучыня нашых народаў была вольнай, сьветлай, дружнай і прыгожай.


Зянон Пазьняк

Дэпутат Вярхоўнага Савета 12-га скліканьня Рэспублікі Беларусь, Кіраўнік Парламенцкай Апазыцыі Беларускага Народнага Фронту, Кандыдат у прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь, Палітычны лідар Нацыянальна-Вызвольнага Руху "Вольная Беларусь".


========================================================


Лукашенко Олександр Ригорович

Зеленський Володимир Олександрович


ОСОБИСТИЙ

ПУБЛІЧНИЙ ЛИСТ

на обмін і звільнення

політв'язнів і військовополонених


12 серпня 2023 р


Олександре Ригоровичу та Володимире Олександровичу, я звертаюся до вас як до простих людей, не вживаючи ваших офіційних титулів, тому що рішення по справі, з якою я звертаюся, носить перш за все моральний характер.

Питання обміну військовополоненими.

Двоє полонених білорусів (Максим Зязюльчик і Андрій Герилович), які були в російській армії, воювали проти України і були засуджені українським судом до 10 і 9 років позбавлення волі відповідно, звернулися до влади Республіки Білорусь з позовом прохання обміняти їх на політв'язнів Республіки Білорусь.

Прошу сприяти такому обміну, врахувати мою пропозицію та позицію багатьох білорусів у Польщі. А саме: обмін ув'язнених військовополонених Максима Зязюльчика та Андрія Гериловича на політв'язнів Білорусі: Ольгу Вікторівну Залатар - матір п'ятьох неповнолітніх дітей, засуджену до 4 років позбавлення волі та журналіста Дзяниса Євгеновича Івашина, засудженого до 13 років і 1 місяця позбавлення волі.

Публічний лист – не найкращий спосіб у такій важливій справі. Я не володію владою і за своїм статусом не можу використовувати методи дипломатії, доречні в даному випадку. Звертаюся безпосередньо до вас, покладаючись лише на свій авторитет серед людей, відданих Білорусі та незабути в Україні.

Такий обмін можливий. Він буде добрим для всіх.

Бажаю щастя народу Білорусі і щастя народу України, щоб майбутнє наших народів було вільним, світлим, дружнім і прекрасним.


Зенон Пазняк

Депутат Верховної Ради Республіки Білорусь 12-го скликання, голова парламентської опозиції Білоруського Народного Фронту, кандидат у Президенти Республіки Білорусь, політичний лідер Національно-Визвольного руху «Вільна Білорусь».


Примітка. Журналіст Денис Івашин – власник Картки українця;

Співпрацював з українською редакцією інформаційного ресурсу «Інформ-Напалм»

Comments


Anchor 1
bottom of page