22-га лютага, выступаючы ў Варшаве, прэзыдэнт Байдэн сказаў важныя для Беларусі і для сьведчаньня амэрыканскай палітыкі словы пра Беларусь. Ён адзначыў, што "адважныя лідары апазіцыі і народ Беларусі працягваюць змагацца за сваю дэмакратыю".
Тым часам словы прэзыдэнта Амэрыкі былі выкінутыя ў бальшыні рэпартажаў украінскіх тэлевізій. Гэты дзіўны факт выклікаў зьбянтэжанасьць і поўнае неразуменьне ў беларусаў, зь якімі мне ў гэты час прышлося пабачыцца, бо такога проста не павінна было быць і ніхто такога не чакаў.
Але тут якраз тое, на што я ня раз зьвяртаў увагу -- яскравы прыклад працы расейскай агентуры (грубая правакацыя па сутыкненьні ўкраінцаў і беларусаў). Прытым (як паказвае нават аналіз купюр) правакацыя адбылася не на тэлебачаньні, а ў час непасрэднага перакладу.
Палітычныя перакладчыкі -- гэта спрэс (і абавязкова) працаўнікі спэцслужбаў і маскаўскай канторы там таксама хапае. Вядома, йдзе вайна і ўкраінцам не да гэтых канторскіх насякомых. Шкоду яны робяць, але беларусам, ведаючы сітуацыю, ня трэба праймацца. Адносіны з украінцамі цяпер разумныя і пасьля вайны яны са сваімі кансэрвамі таксама разьбяруцца.
24 люты 2023 г.
Зянон Пазьняк
Comentários