Нядаўна я выдаў у Варшаве невялікі зборнічак п'ес: дзьве п'есы для дзяцей (6-11-гадовага ўзросту) і для падлеткаў (13 гадоў). Таксама адна вялікая п'еса (дзеяпіс-маралітэ) пра Апостала Паўла ("Павел") для вялікага прафэсійнага тэатра (у п'есе больш 60-ці дзейных і статычных асобаў).
П'еса "Павел" -- гэта пятая частка драматычнага цыклу "Эвангельскія дзеі", выдадзеных раней. Прэзынтацыя намечана на лістапад і сьнежань (у Нью-Ёрку і Варшаве).
5 кастрычніка 2023 г. Зянон ПАЗЬНЯК