top of page

СЛАВА ІСУСУ ХРЫСТУ!

Дарагія землякі, дарагія беларусы! Віншую ўсіх нас з Нараджэньнем Хрыстовым! Хрыстос спаміж нас! Славім Яго!


Зычым усім нам, беларусам у Бацькаўшчыне і ў выгнаньні, моцнасьці і здароўя, сьмеласьці і адвагі, каб вопыт цяжкага часу загартаваў нашыя душы. Мужаймася. Тыя, што ў рэжымнай нялюдзкай турме, і тыя, што на палях Украіны змагаюцца з расейскім бандытам. Мужаймася, маладыя, і рыхтуймася да волі і свабоды. Мужаймася, хто ў горадзе, і хто ў вёсцы. Ня будзе вечна зло над Беларусяй панаваць. Перамены пачнуцца ўжо неўзабаве. І нішто ня спыніць наш Беларускі Шлях.


Шануйма Госпада і ўсё сваё. Найперш -- сваю Беларускую мову і свой Беларускі народ. Нам гэта важна цяпер і заўсёды. І духоўнай зарукай жыцьця хай будзе нам сіла і прыклад Таго, хто прыйшоў на Зямлю, прынёс людзям Збаўленьне і зьмяніў сьвет.


Хрыстос нарадзіўся! Славім Яго!


24 сьнежань 2024 г.,

Зянон ПАЗЬНЯК

Anchor 1
bottom of page