top of page

ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: ПАМЯТАЕМ ПРА ВОРШУ

Паважаныя землякі, паважаныя Беларусы, віншуем нас з Днём Беларускай Вайсковай Славы!

8 верасень 1514 года знакаміты дзень у беларускай ваеннай гісторыі. Тады адбылася вялікая бітва пад Воршай, калі войска Вялікага Княства Літоўскага -- нашай старажытнай дзяржавы -- пра удзеле польскіх аддзелаў разграмілі ўшчэнт утрая большую маскоўскую арду, якая ўдзерлася на нашу тэрыторыю. (Маскалі спадзяваліся яшчэ на немцаў, але пасьля разгрому тыя адкінуліся.)

Разгромная перамога пад Воршай прыпыніла агрэсіўны імпэт маскалёў, узьняла аўтарытэт нашага Вялікага Княства Літоўскага ва ўсім сьвеце.

Памятайма пра гэты слаўны чын продкаў. Асабліва цяпер, калі трэба дапамагаць Украіне і перамагчы вечнага ворага нашых народаў.

Жыве Беларусь!

Нех жые Польска!

Слава Украіні!


8 верасень 2023 год

Зянон Пазьняк

Comments


Anchor 1
bottom of page