8-га жніўня (чацьвер) адбудзецца мітынг-пікет ў абарону тэлевізійнага канала "БЕЛСАТ", які вырашыў зачыніць Міністар Замежных справаў Рэспублікі Польшча. Замест канала "БЕЛСАТ" хочуць зрабіць аддзел ў рэдакцыі польскага замежнага тэлевяшчаньня.
Мітынг-пікет адбудзецца перад будынкам канцылярыі Прэм'ера Рады Міністраў ў Варшаве па адрасу: Al. Ujazdowskie 1/3. Пачатак у 18.30.
Арганізатары: НВР "Вольная Беларусь" і маладзёвая патрыятычная арганізацыя "РУХ".
Падтрымайма незалежны канал "БЕЛСАТ"!
"БЕЛСАТ" павінен існаваць!
Вось інфармацыя ад журналістаў "БЕЛСАТ":
"Паводле прэзентаванага плану рэформы, зацьверджанага міністрам замежных справаў Польшчы і кіраўніцтвам Польскага тэлебачаньня TVP, «Белсат» перастане існаваць як асобны незалежны тэлеканал у межах TVP. Эфір «Белсата» зьменшыцца ў тры разы, а замест асобнага тэлеканалу застануцца беларуская і расейская рэдакцыі. Дэ-факта гэта азначае канец адзінага незалежнага беларускамоўнага каналу, што працаваў 17 гадоў."