top of page

СЛАВА ГЕРОЯМ!

Учарашні дзень прынёс балесныя весткі з украінскага фронту. Загінулі чатыры беларусы з палку Каліноўскага і адзін ваяр з былога фармаваньня "Пагоня".

Прозьвішчы і пазыўныя не пададзены, улічваючы акупацыйны генацыд, які творыць над Беларускім народам прамаскоўскі рэжым Лукашэнкі.

Спачуваем беларускім дабраахвотнікам палку Каліноўскага, усім ваярам, усім беларусам і самым сабе. Сьмерць за свабоду нашых народаў, беларусаў і ўкраінцаў, -- балюча раніць нашыя сэрцы, хоць мы разумеем, што на вайне без ахвяр не бывае.

Ніколі не забудзем тых, хто аддаў жыцьцё за нашу волю і будучыню. Ужо ніколі маскальскі бандыт не прыкінецца нашым "братам". Сьмерць маскоўскім акупантам і слава героям!


1.08.2023г.

Зянон Пазьняк

ад Беларускага Нацыянальна-Вызвольнага

Руху "Вольная Беларусь"

Anchor 1

© 2024 by BNS Volnaya Belarus

bottom of page