top of page

ПРЫСУД БЕЛАРУСКАЙ НАВУКОВАЙ ДЗЕЯЧЦЫ

11 жніўня ў Менску акупанцкае судзілішча (суддзя Вера Галаўко) прыгаварыла Натальлю Пятровіч да 6 гадоў турмы за "абражаньне Лукашэнкі і прадстаўнікоў улады" і "экстрэмісцкую дзейнасьць". Жанчына пакінула ў інтэрнэце крытычныя камэнтары на адрас рэжыму і яго палітыкі русіфікацыі і гвалту. Была арыштавана ў сьнежні 2022 года.


68-гадовая Натальля Пятровіч -- культуролаг і мовазнаўца, працавала ў Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі. Супрацоўнічала з Варшаўскім унівэрсітэтам, выступала на міжнародных канфэрэнцыях, даносячы праўду пра нашу культуру і мову.


Як заўжды, паказалі сябе непаўторныя "дэмСМІ" РБ. Яны падаюць драматычную падзею як "прысуд пэнсіянэрцы". Хіба ж за тое, што спадарыня Пятровіч "пэнсіянерка" ёй прысудзілі 6 гадоў турмы?! Няўжо "людзі пяра" не разумеюць што адбываецца ў Беларусі? Сумна ўсё гэта.


Валеры Буйвал

Anchor 1
bottom of page