top of page

БАГАСЛАВІ, ХРЫСЬЦЕ, АЙЧЫНУ НАШУ

Паважаныя беларусы, дарагія землякі. Надыходзіць вялікае Хрысьціянскае сьвята -- Нараджэньне Хрыстова. Віншую нас усіх і хай Бог шчасьціць роднай Беларусі.

Не дапусьці, Госпадзе, каб злыя сілы ўцягнулі нашу краіну ў чужую несправядлівую вайну. Дапамажы, Божа, беларусам, каб скончылася маскоўская навала і зьнікла, разбурылася ўлада зла. Дай нам сілы выстаяць, узмацнець і перамагчы цемру, што захапіла нашу Айчыну.

Тысячы беларусаў у вязьніцы, якіх ворагі нацыі ўкінулі туды за тое, што яны беларусы, што ня любяць ілжы, не славасловяць цёмны прадажны рэжым. Слова жывое, вядома ж, ня пусьцяць за краты. Дык хай Дух Гасподні, якому няма перашкод, запануе над варожымі турмамі і паселіцца ў сэрцах забраных людзей, бо наперадзе -- воля, сьветлая Беларусь і перамога над злом.

Слава Ісусу Хрысту! Ляўдэтур Езус Хрыстус!


24 сьнежпнь 2022 г.

Зянон Пазьняк.


http://www.narodnaja-partyja.org/00--Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja--fr--pg/00--Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja--bk--an--01/bagaslavihrysceajcynunasu

Anchor 1
bottom of page