16 ліпеня 2023 сябры руху Вольная Беларусь прынялі ўдзел у заплыве па рацэ Вісла ў рамках ініцыятывы "Rejs Solidarności Pokoleń".
Арганізатары Рэйсу - вэтэраны руху „Solidarność”, прадстаўнікі Польскай нацыянальнай асацыяцыі інтэрнаваных і рэпрэсаваных Міраслаў Хандрала і Лешэк Анджэеўскі. Сябрамі руху Вольная Беларусь быў перададзены і падняты сьцяг Беларусі, які залунаў побач з Украінскім і Польскімі сьцягамі падчас падарожжа з Гуры Кальварыі да Варшавы.
Рэйс Салідарнасьці нясе пасланьне змагароў за незалежнасьць Польшчы, кліч памятаць і шанаваць сваіх герояў.
Вэтэраны змаганьня за Незалежнасьць Польшчы сустракаюць на шляху сваіх суайчыньнікаў, перадусім моладзь, а таксама запрашаюць да ўдзелу змагароў за незалежнасьць Украіны і Беларусі.
Сымбалічнасьці сустрэчы і акцыі палягае ў падкрэсьліваньні важнасьці еднасьці народаў Польшчы, Беларусі і Украіны, гістарычнай памяці супольнай барацьбы супраць імпэрыі. Па словам капітана рэйсу, пана Міраслава, толькі разам будзем моцнымі і пераможам імпэрую зла.
Niech żyje Polska!
Жыве Беларусь!
Слава Украіне!
"Ад імя Змагарнай Салідарнасьці выказваю вам падзяку за ўдзел у плаваньні з Гуры Кальварыі да Варшавы плытом "Нязломных".
Мяркую, што гэтая наша, такая маленькая ініцыятыва, можа прывесьці да чагосьці большага. Быць можа некалі паплывем у Адэсу. Гэта значыць, з Крыніцы Морскей па Прыпяці ў Дняпро, а потым на Адэсу ў Чорнае мора.
Гэта ёсьць супрацоўніцтва паміж народамі. Хто мы? Мы ня маем ніякіх урадавых функцый. Мы прадстаўляем Таварыства ўвязьненых і рэпрэсаваных падчас ваеннага становішча ў Польшчы. Сёньня мы бачым, як вы змагаецеся за сваю незалежнасьць.
Мне здаецца, што мы павінны ўзаемна дапамагаць адзін адному. Вы павінны пакарыстацца нашым досьведам, які мы набылі ў нашай дзейнасьці. Павібівалі нам зубы, білі па храбту, мы сядзелі у турмах. Але, як бачыце, усё скончылася частковым развалам Савецкага саюза" -- Mirosław Chandrała, 16.07.2023 г.