СПАЧУВАНЬНЕ ЖЫХАРАМ СУМАЎ І ЎСІМ УКРАІНЦАМ
- pepper
- Apr 15
- 1 min read
Сёньня ў Вербную нядзелю ў вялікае хрысьціянскае сьвята,
калі ўсе канфэсіі сьвяткуюць разам, калі моц людзей у цэнтры горада Сумы былі на вуліцах, прыйшлі ў храм пасьвяціць вярбу, расейскія варвары накіравалі ў гэтых людзей дзьве балістычныя ракеты з касетным зарадам. З2 асобы загінулі, больш за 80 паранена. Прытым расейскія прапагандысты ў Расеі ёрнічаюць, што разбамбілі ў Сумах "ваенны аб'ект".
Дык хто яны, гэтыя варвары! Яны ня людзі ў абліччах людзей. Гэта сатанінскія істоты, ворагі чалавецтва. А нехта яшчэ спадзяецца схіліць іх да міру і спыненьня вайны. Але мусіць быць пакараньне злачынцаў і яно будзе.
Выказваем найглыбейшае спачуваньне сем'ям загінулых украінцаў. Расплата забойцаў не абміне. Украіна жыве і будзе жыць. Слава Украіне! Героям слава!
Зянон Пазьняк
ад Нацыянальна - Вызвольнага Руху
"Вольная Беларусь"
13 красавік 2025г.
г. Варшава.