Вальны Сойм Нацыянальна-Вызвольнага Руху "Вольная Беларусь" выбраў выканаўчы ворган Руху -- Каардынуючую Управу, у якую ўвайшлі:
Андрэй Вітовіч*
Віктар Каралькоў (Кіраўнік Управы)
Алесь Паўловіч**
Ларыса Самсонава
Алена Самусева (Сакратар Управы)
-------------------------
(Заўвага: */** -- псэўданімы)
Улічваючы працэс фармаваньня і разьвіцьця Руху "Вольная Беларусь", прадстаўнічы ворган Руху і кантрольную камісію пакуль што адмыслова не выбіралі. Пры істотным (масавым) пашырэньні сяброўства прадугледжана далейшае разьвіцьцё структуры і адлюстраваньне яе ў Статуце Руху.
Ідэалагічна-палітычную функцыю Руху ў гэты час працягвае выконваць Беларускі Нацыянальны Сакратарыят Руху "Вольная Беларусь", як частка агульнага Руху.
Арганізацыйнай асновай Руху зьяўляюцца вольныя аўтаномныя суполкі, якія выбіраюць ворганы кіраваньня. Акрамя структуры суполак на Сойме прапанавалі таксама разглядзець пытаньні аб індывідуальным і калектыўным сяброўстве ў Руху.
У Статут унесена дапаўненьне (цытата), што "калі няма магчымасьці ўтварыць суполку Руху, тады асоба можа ўдзельнічаць у Руху індывідуальна, паведаміўшы Каардынуючую Управу ў форме пісьмовай заявы, дзе павінна быць засьведчана аб згодзе і падтрымцы "Палітычных пранцыпаў" Руху і аб падпарадкаваньні Статуту Руху "Вольная Беларусь".
Па сутнасьці пададзенай заявы Управа прымае рашэньне.
Калі нейкае палажэньне Палітычных Прынцыпаў ці Статуту выклікае ў спаборніка непрыняцьце, тады ён ня можа быць сябрам Руху.
Са згоды Управы такі індывідуальны спаборнік, ня будучы сябрам Руху, па яго жаданьні можа супрацоўнічаць з Рухам на правах афілятыўнай асобы (бяз магчымасьці ўдзелу ў галасаваньні і ў прыняцьці рэшэньняў)."
(Гэта вядомая адміністрацыйна-палітычная практыка, каб пазьбегнуць "вірусаў", шкодных спрэчак і дэзарганізацыі структур).
Таксама разглядалася і абмяркоўвалася пытаньне аб калектыўным сяброўства ў арганізацыі. Па гэтым пытаньні ўнесена ўдакладненьне ў Статут Руху, якое гучыць так (цытата):
"У Руху "Вольная Беларусь" можа ўдзельнічаць калектыўная група ці арганізацыя, калі яна згодная і падтрымлівае "Палітычныя прынцыпы" і Статут Руху, падае заяву аб удзеле і прадставіць пратакол рашэньня групы (арганізацыі) з інфармацыяй аб індывідуальным галасаваньні.
Па сутнасьці заявы групы (арганізацыі) Управа (па ўзгадненьні з БНС) прымае рашэньне.***
Група (арганізацыя), што набыла калектыўнае сяброўства ў Руху як калектыўная адзінка, валодае адным голасам (і адным дэлегатам) незалежна ад колькасьці ўдзельнікаў групы (арганізацыі)
(З а ў в а г а***. Тэарэтычна група (арганізацыя) скандальнага, экстрэмісцкага ці маральна скампрамэтаванага характару можа фармальна пагадзіцца з "Палітычнымі прынцыпамі" і Статутам Руху "Вольная Беларусь" і засьведчыць гэта, каб увайсьці ў Рух з мэтай яго кампрамэтацыі. У такім выпадку Управа прымае рашэньне аб немагчымасьці ўдзелу гэтай групы (арганізацыі) у Руху, зыходзячы зь яе спрэчнай сутнасьці.)"
Гэтыя палажэньні, узьнятыя сябрамі суполак, тыповыя і прынятыя ў палітычнай практыцы, маюць важнае значэньне, дзеля здаровай і выніковай дзейнасьці арганізацыі.
Тым больш, улічваючы сітуацыю вайны ў рэгіёне, расейскую акупацыю Беларусі, антыбеларускую палітыку і рэпрэсіі лукашысцкага рэжыму супраць народа Беларусі.
Таксама трэба разумець, што пасьля пераняцьця абсалютнай улады праз КГБ (ФСБ) у Расеі тэрарыстычная спэцслужба КГБ (ФСБ) зрабілася (увага!) палітычнай сілай (супэр-партыяй), што валодае вышэйшай дзяржаўнай уладай, якая вядзе агрэсіўную вайну супраць суверэнных краінаў і пагражае ўсяму цывілізаванаму сьвету.
КАНТАКТЫ
Зьнешні кантакт з Управай Руху (Сакратар) ажыцьцяўляецца па электроннай пошце: volnaabelarus@gmail.com
Зьнешні кантакт з Управай Руху (Кіраўнік) ажыцьцяўляецца па электроннай пошце: vol.bielarus@gmail.com
Зьнешні кантакт з БНС руху "Вольная Беларусь" праз: Э-ПО: bielnacsak@gmail.com
Вайсковая камісія БНС руху "Вольная Беларусь" (Андрэй Вітовіч): праз Э-ПО: bvr.bns@proton.me
СТАРОНКІ:
YouTube: https://www.youtube.com/channel/UCyxzZOsmyKnEI7t03FsQhLA
Сайт "БНС Вольнай Беларусь": https://www.bns-volnayabelarus.org
Сайт "Народная Партыя": http://www.narodnaja-partyja.org
Сайт "Беларуская Салідарнасьць": http://www.bielarus.net
Тэлеграм "Вольная Беларусь": https://t.me/volnaja_belarus
Тэлеграм Каардынуючай Управы Руху "Вольная Беларусь": https://t.me/VolnayBelarus
6 кастрычнік 2022 г. Варшава. Інфармацыя БНС.