Учора (панядзелак, 8 ліпеня 2024) бандыцкая рашысцкая расея зрабіла жахлівае бамбаваньне ўкраінскіх гарадоў асабліва Кіева, дзе разбурылі жылыя дамы і дзіцячы клінічны шпіталь. Загінулі дзеці і дзясяткі мірных украінцаў, шмат параненых.
Выказваем вялікі жаль сябрам і сваякам забітых, і ўсяму Украінскаму народу, які збройна стаў супраць сусьветнага расейскага зла.
Мужайцеся, украінцы! Украіна пераможа, русьні зламаюць карак, маскаль будзе выгнаны зь Беларусі, маскоўскі мордар сканае. І тады настане спакой ва Усходняй Эўропе, якая напіша новую вялікую сваю гісторыю.
Слава Украіне! Жыве Беларусь!
9 ліпень 2024 год.
Зянон Пазьняк
ад Беларускага Нацыянальнага Сакратарыяту
Нацыянальна-Вызвольнага Руху "Вольная Беларусь"