Дарагія Украінцы, віншуем Вас і ўвесь украінскі гераічны народ з Днём Незалежнасьці Украіны 24 Жніўнем. 33 гады таму адбылася падзея, якая вызначыла вольную гісторыю Украіны. Цяпер за сваю волю супраць рашысцкай чумы змагаецца Украінская Армія і ўся Украінская Нацыя. Украіна пераможа маскоўскую арду -- скопішча сусьветнага зла. Так стане! І воля вечна будзе з Вамі. Вольныя, змагарныя беларусы падтрымліваюць Вас. Віншуем. Зь верай да перамогі.
Слава Украіне! Героям слава!
Жыве Беларусь!
24 Жнівень 2024 год.
Зянон Пазьняк
ад Нацыянальна-Вазвольнага Руху "Вольная Беларусь"