top of page

ЗВАРОТ

Паважаныя землякі беларусы.

Дапамагайце дзейнічаць і пашырацца Нацыянальна-Вызвольнаму Руху "Вольная Беларусь"! Тут наша надзея на нацыянальны паратунак Айчыны. Гэта Рух у сваёй палітычнай частцы насьледуе вынікі і традыцыі Беларускага Народнага Фронту "Адраджэньне", які перамог камунізм і здабыў незалежнасьць Рэспублікі Беларусь у 1991 годзе.

Першы крок дзеля супрацы -- гэта трэба зьвязацца з Каардынуючай Управай НВР "Вольная Беларусь", засьведчыць сваю падтрымку і прыхільнасьць палітычным і нацыянальна-культурным ідэалам і дакумантам Руху, паведаміць свае кантакты і зьвесткі пра сябе. З гэтага часу пачынаецца ўзаемадзеяньне.

Рух не карыстаецца паслугамі кіберпартызанаў дзеля вэрыфікацыі асобы. Давер набываецца ў працэсе сацыяльных кантактаў і практыкі (абавязковае стварэньне суполак Руху там, дзе магчыма і калі магчыма, дапаможныя ініцыятывы, удзел у мерапрыемствах і г. д.).

У выніку вопыту дачыненьняў прымаецца рашэньне аб палітычным сяброўстве і супрацоўніцтве ў арганізацыі.

Ва ўмовах гібрыднай вайны Нацыянальна-Вызвольны Рух "Вольная Беларусь" улічвае абставіны, у якіх неабходна дзейнічаць. Усё накіравана на дасягненьня волі і свабоды роднай Беларусі.


Кантакты:

Зьнешні кантакт з Управай Руху (Сакратар) ажыцьцяўляецца па электроннай пошце: ruchvb@gmail.com

Зьнешні кантакт з Управай Руху (Кіраўнік) ажыцьцяўляецца па электроннай пошце: vol.bielarus@gmail.com

Зьнешні кантакт з БНС руху "Вольная Беларусь" праз: Э-ПО: bielnacsak@gmail.com

Вайсковая камісія БНС руху "Вольная Беларусь" (Андрэй Вітовіч): праз Э-ПО: bvr.bns@proton.me


27 верасень 2023 г. Зянон ПАЗЬНЯК

Anchor 1
bottom of page