Справаздача
Каардынуючай управы Нацыянальна-вызвольнага руху "Вольная Беларусь" за перыяд ад 2 кастрычніка 2022 года па 24 чэрвеня 2023 года.
Падрыхтавана з улікам умоў вайны Расеі супраць Украіны, і расейскай акупацыі Беларусі. Управа абрана на Вальным сойме 2 кастрычніка 2022 года і цягам амаль 9 месяцаў выконвала функцыю каардынуючага і выканаўчага воргана Руху. Мы трымалі інфармацыйную сувязь з суполкамі, распрацавалі форму заявы, тлумачэньне аб далучэньні да Руха суполкі альбо асобы, рэгістрацыю і улік суполак. Па магчымасьці выходзілі на кантакт для знаёмства і верыфікацыі.
Структуры:
На сёньня ў нас ёсць суполкі, сябры і прыхільнікі у дзесятках краін. Найбольшая актыўнасць Ва Украіне, Польшчы, Злучаных Штатах, Канадзе, Грузіі, Германіі. Нацыянальна-вызвольны рух "ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ" гэта гістарычны працяг папярэдняй барацьбы за Беларусь і адзіна магчымы шлях наперад да вызваленьня, нацыянальнага адраджэньня і пасьпяховага разьвіцьця ў будучым.
Разумеючы, што Беларускі народ ёсць галоўным рэсурсам і сілай, а краіна знаходзіцца пад жорсткай расейскай акупацыяй, суполкі там існуюць на падставе гарызантальных ланцуговых сувязяў і сацыяльных кантактаў. Пратаколы афармленьня адсутнічаюць. Заяўнікам з тэрыторыі Беларусі аб далучэньні да Руха мы даём інструкцыі згодна статута, фіксуем ва Управе кантакт і больш не камунікуем. Легалізацыя і рэгістрацыя адбудзецца пры зьмене палітычных абставінаў.
У аснове Руху вядомыя беларускія палітыкі і нацыянальна-дэмакратычныя дзеячы. Гэта адзін з найкаштоўнейшых рэсурсаў "Вольнай Беларусі". Рух стае важнай школай для палітычнай і нацыянальнай асьветы беларускага грамадзтва. Асобнай аўтаномнай структурнай адзінкай Руху зьяўляецца Беларускі Нацыянальны Сакратарыят (БНС) Руху "Вольная Беларусь", які выконвае ідэалагічныя, палітычныя і каардынуючыя функцыі ў дзейнасьці Беларускага нацыянальнага Адраджэньня.
ІНФАРМАЦЫЯ
Па магчымасьці мы дапамагалі і арганізоўвалі сумесныя дзеяньні, інфармавалі аб пазыцыях і рашэньнях, аб прапановах БНС, аб падзеях у Руху. Інфармацыйная камісія перакладае нашы звароты, рэзалюцыі у міжнародныя структуры на мову адпаведна мовы атрымальніка. Артыкулы, паведамленні, інтэр'ую для СМІ і інтэрнэтвыданняў за 8 месяцаў перавысілі лічбу сто, а агульная колькасць праглядаў перавысіла мільён.
Нацыянальна-вызвольны рух "Вольная Беларусь" валодае інфармацыйнымі старонкамі у Інтэрнэце
Сайт "Вольная Беларусь" (https://belarusfree.org/)
Сайт "Нацыянальна-вызвольны Рух "Вольная Беларусь" https://www.bns-volnayabelarus.org/
Інфармацыйнай відэа-старонкай "Вольная Беларусь" (https://youtube.com/channel/UCyxzZOsmyKnEI7t03FsQhLA) на рэсурсе Юцюб
Тэлеграм канал у Інтэрнэце - Каардынуючая Управа Нацыянальна-вызвольнага Руху "Вольная Беларусь", Група у Фейсбук, іншыя інфармацыйныя кропкі ў сацыяльных сетках.
Супрацоўнічае з Інтэрнэт-старонкамі "Народная Партыя" (http://www.narodnaja-partyja.org/) і "Беларуская Салідарнасьць" (http://www.bielarus.net/)
Акупацыйны рэжым заблакаваў сайт з артыкуламі Зянона Пазьняка
Зянон Пазьняк, Павел Усаў, Юры Беленькі, Юрка Цехановіч і іншыя нашы сяры і прыхільнікі вядуць актыўную дзейнасьць па інфармаваньні, нацыянальнай, палітычнай асьвеце беларускага грамадства. Нажаль, распаусюд інфармацыі ідзе па гарызантальных ланцуговых сувязях, а вялікіх уласных нацыянальных інфармацыйных рэсурсаў ў нас няма. Таму вельмі важнай задачай застаецца стварэньне беларускіх незалежных дэмакратычных сродкаў масавай інфармацыі, за вырашэньне гэтай задачы трэба брацца неадкладна.
МЕРАПРЫЕМСТВЫ
1. 2 кастрычніка Вальны Сойм. Удзельнічалі прадстаўнікі суполак з некалькіх краін і з розных гарадоў Польшчы. Прыняты Статут, палітычныя прынцыпы і задачы. Вызначыліся з накірункамі для дзеяння дзеля дасягнення намераў. Прынятыя заявы.
2. 13 кастрычніка імпрэза Галіны Пазьняк у Беларускім Доме ў Варшаве "Уладзімір Мулявін – геній, які апярэдзіў свой час"
3. 22-га кастрычніка ў Жэшуве (Польшча) акыўны удзел у аднадзённай канфэрэнцыя пад назвай "Вайна ва Украіне. Дэакупацыя Беларусі". Мерапрыемства з удзелам прадстаўнікоў Беларусі, Украіны, Ічкерыі, Летувы сабрала некалькі дзясяткаў асобаў, якія выступілі па праблемах акупаванай Беларусі і вайны ва Украіне. У працэсе выступаў і дыскусіяў абазначылася агульная платформа канфэрэнцыі, выказаная і падтрыманая ўсімі ў некалькіх важных палажэньнях і, як вынік прынята рэзалюцыя прапанаваная лідэрам Нацыянальна-вызвольнага руха "Вольная Беларусь" Зянонам Пазьняком.
4. 5 лістапада Беларусы Нью-Ёрка адзначылі Дзяды. Прысутнічалі прадстаўнікі Руха "Вольная Беларусь" Выступіў Зянон Пазьняк
5. 11 лістапада дзень Незалежнасьці Польшчы. Ад імя "Вольнай Беларусі" мы павіншавалі палякаў і прынялі удзел у мерапрыемствах.
6. У гэтыж дзень 11 лістапада віталі нязломны украінскі народ і гераічныя збройныя сілы Украіны з адной з першых важкіх перамог - вызваленьнем Херсона.
7. 19 лістапада у Нью-Ёрку адбылося шэсьце і малебен па Галадамору ва Украіне. У шэсьці прынялі ўдзел сябры "Вольнай Беларусі" і лідэр Нацыянальна-вызвольнага руху Зянон Пазьняк.
8. 27 лістапада Дзень герояў -- ушанавалі памяць ваяроў Слуцкага збройнага чыну.
9. з 1 па 5 студзеня. Прадстаўнікі управы Нацыянальна-вызвольнага руху "Вольная Беларусь" наведалі Украіну і полк імя Кастуся Каліноўскага. Сябры і прыхільніка Руху зьбіралі сродкі на набыцьцё баявога дрона для беларускіх ваяроў. Неабходныя сродкі былі сабраныя галоўным чынам у ЗША. Усяго сабрана 14.470 даляраў. Зь іх 390 скарыстана на набыцьцё ўцяпляльнікаў, жгутоў (турнікетаў) і лекаў, на трансакцыю і перасылку. Рэшта — 14.080 даляраў — патрачана па галоўным прызначэньні (аплата за дрон -- 12.500 $ і інш.). На заводзе вытворцы набылі дрон "Кажан Е 630", прывезьлі і 4-га студзеня перадалі у полк. (Перадалі таксама лекі.) Кожнаму з 34-х амэрыканскіх даўцаў грошай на дрон выказаная пісьмовая падзяка за падтрымку Руху і ваяроў. Але, улічваючы ваенны час і стан рэпрэсіяў ў акупаванай Беларусі, мы не падаём імёны нашых дабрадзеяў, дбаючы пра бясьпеку. Вялікая ўсім падзяка.
10. 4 студзеня Нацыянальна-Вызвольны Рух "Вольная Беларусь" зарэгістраваў фундацыю "Вольная Беларусь" каб мець дадатковыя магчымасьці дзейнасьці ў Польшчы і ў іншых краінах.
11. 23 студзеня. Украіна. Львоў. Лычакоўскія могілкі. Зянон Пазьняк з Паўлам Усавым удзельнічалі, як прадстаўнікі беларускай грамадскасьці, ва ўрачыстасьці прысвечанай 160 гадавіне паўстаньня 1863 году. Помнік Сымону Шыдлоўскаму, харужаму Віцебскай зямлі. На мерапрыемстве былі прадстаўнікі народаў Рэчы Паспалітай: Польшчы, Украіны, Літвы, Беларусі.
12. 24 студзеня. Тбілісі, Грузія. Сябры руху "Вольная Беларусь" далучыліся да акцыі салідарнасьці з Украінай.
13.25 студзеня 2023 году, Зянон Пазьняк, Зміцер Шчыгельскі, Павел Усаў ушанавалі памяць Міхаіла Жызнеўскага. Народны помнік у Кіеве (Украіна).
14. 25 студзеня. Зянон Пазьняк і Павел Усаў сустрэча з беларусамі і украінцамі у Кіеве.
15. Нягледзячы на ракетныя ўдары па Украіне і Кіеву, адбылася сустрэча лідэраў Нацыянальна-вызвольнага руха "Вольная Беларусь" і прадстаўнікоў палка імя К.Каліноўскага з сябрамі міжфракцыйнага дэпутацкага аб’яднаньня Вярхоўнай Рады Украіны "За дэмакратычную Беларусь" Багданам Ярэменка і Сяргеем Швецам.
Былі закранутыя вельмі важныя пытаньні:
• сітуацыя ў Беларусі і вакол яе, рызыкі ўступленьня краіны ў вайну;
• праблема прызнаньня Беларусі акупаванай краінай;
• падтрымкі і перспектывы развіцьця Палка Каліноўскага як палітычнага суб’екту;
• узаемадзеяньне ў сферы развіцьця ініцыятыў па супрацьдзеяньню расейскай прапагандзе ў Беларусі;
• сітуацыю з палітычнымі вязьнямі
16. 30 студзеня. Зянон Пазняк і Павел Усаў наведалі пазіцыі Палка Каліноўскага ў Бахмуце.
За амаль жва тыдні гэтага візіту ва Украіну Зянон Пазьняк і Павел Усаў далі каля 30-ці інтэр'ую на украінскіх тэлевізійных каналах і вялікіх інтэрнэтпляцоўках.
17. 7 лютага прэс-канферэнцыя для СМІ Зянона Пазьняка, Паўла Усава, Вадзіма Кабанчука і Змітра Шчыгельскага ў Беларускім Доме прысвечаная стварэньню Рады нацыянай бясьпекі з ініцыятывы ПКК і падтрымкі яе Рухам "Вольная Беларусь".
18. 23 лютага з нагоды Міжнароднага Дня роднай мовы лекцыя Зянона Пазьняка "Беларуская мова - найважнейшы чыннік нацыянальнага адраджэньня"
19. 26 лютага суарганізатары АКЦЫЯ ПАМЯЦІ загінулых ва Ўкраіне беларусаў. Марш і мітынг у гонар загінулых герояў-беларусаў і падтрымкі ўкраінскага народа. Сярод выступоўцаў прадстаўнікі "Вольнай Беларусі" Зянон Пазьняк, Павал Усаў. Па выніках мітынгу прынята рэзалюцыя, прапанаваная лідэрам Нацыянальна-вызвольнага руха Зянонам Пазьняком.
20. 21 сакавіка Літаратурна-музычная вечарына "Наш Купала" арганізатар Галіна Пазьняк.
21. 24 сакавіка напярэдадні Дня Волі нашы сябры беларусы Тбілісі аднавілі мэмарыял беларускім героям, загінуўшым ва Украіне на Плошчы Герояў. Удзельнікі ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчаньня, усклалі кветкі і запалілі зьнічы.
22. 25 сакавіка Нацыянальна-вызвольны Рух "Вольная Беларусь" адзін з арганізатараў святкаваньня 105-ых угодкаў абвяшчэньня БНР. Шэсьце паказала, што нацыянальна-дэмакратычны рух расьце і пашыраецца. Расейская небясьпека, якая навісла над Беларусяй, абуджае беларусаў да актыўнасьці, да гатоўнасьці абараняць Айчыну.
23. 25 сакавіка Шэсьце і мітынг у Тбілісі на Дзень Волі.
24. 29 сакавіка. У Вільні адбылася сустрэча Зянона Пазьняка і Паўла Усава з прадстаўнікамі літоўскіх палітычных эліт. Вырашаліся пытаньні наконт законапраекту (абмежаваньне магчамасьцяў беларусаў на ўязныя візы, на статус жыхарства, на набыцьцё ўласнасьці, на грамадзянства і г.д.), каб ён не закранаў беларусаў, а толькі расейцаў.
25. 30 сакавіка. Сустрэча лідэраў НВР зь беларусамі Вільні.
26. 19 красавіка перад Амбасадай Літоўскай Рэспублікі ў Варшаве адбыўся беларускі пікет з выяўленьнем пратэсту супраць намераў Сэйму Рэспублікі прыняць дыскрымінацыйны закон супраць грамадзян Беларусі, эмігрантаў і ўцекачоў ад акупацыі і рэпрэсіўнага рэжыму. Арганізатары: Маладзёвая беларуская арганізацыя РУХ , НВР "Вольная Беларусь" і Паспалітае Рушэньне. Адбыўся кантакт з супрацоўнікам амбасады. Перададзена рэзалюцыя пратэсту ад беларускай грамады.
27. 21 красавіка Гданьск. У галіне культурніцкай дзейнасьці імпрэза-лекцыя Галіны Пазьняк на тэму "Наш Купала". Сябры "Вольнай Беларусі" наведалі памятны знак у Гданьску -- прыгожы вялікі "валун", прысьвечаны Янку Купалу, які знаходзіцца на вуліцы Янкі Купалы ў Гданьску.
28. 22 красавіка ў Гданьску адбылася сустрэча-размова на тэму "Нацыянальная ідэя". Арганізатарамі выступілі моладзевы Рух, Паспалітае рушэньне і "Вольная Беларусь". Імпрэза сабрала каля ста беларусаў Гданьска. Частка людзей стаяла нават у калідоры. Галоўным сьпікерам сустрэчы стаў лідэр Нацыянальна-вызвольнага руха Зянон Пазьняк. Таксама выступіў адзін з кіраўнікоў "Вольнай Беларусі" Павал Усаў. Прысутныя задалі цікавячыя іх пытаньні і набылі кнігі Зянона Пазьняка, арымалі подпіс аўтара.
29. 26 красавіка з нагоды 37-ай гадавіны Чарнобыльскай аварыі лекцыя Зянона Пазьняка "Чарнобыльская катастрофа, яе ўплыў на здароўе людзей і палітычныя працэсы ў Беларусі"
30. 29-га красавіка ў рэчышчы 37-й гадавіны Чарнобыльскай катастрофы перад амбасадай ЗША ў Варшаве адбыўся палітычны мітынг-пікет, які арганізавалі Нацыянальна-вызвольны рух "Вольная Беларусь", маладзёвая арганізацыя беларускіх нацыяналістаў "РУХ" і "Паспалітае рушэньне". Задача мерапрыемстваі -- зьвярнуць увагу амэрыканцаў на патрабаваньні беларусаў аб дэакупацыі краіны і аб недапушчэньні уводу расейскімі акупантамі ядзернай зброі ў Беларусь. Было прынятае Паведамленьне (message) аб сутнасьці пікету і патрабаваньняў ў спадзяваньні на палітычную дапамогу Амэрыкі Беларускаму народу.
31. 30 красавіка прадстаўнікі Нацыянальна-Вызвольнага руху "Вольная Беларусь", маладзёвай арганізацыі беларускіх нацыяналістаў "РУХ" і "Паспалітае рушэньне" сустракаліся зь беларусамі Ўроцлава ў залі Ўроцлаўскага ўнівэрсітэту. Тэма -- "Нацыянальная ідэя і кантэкст змаганьня за Вольную Беларусь ва ўмовах акупацыі і вайны". Ваступоўцы абмеркавалі задачы і праблемы змаганьня, адказалі на пытаньні прысутных. Распаўсюджвалася беларуская літаратура.
32.17 траўня. Прадстаўнікі Нацыянальна-Вызвольнага Руху "Вольная Беларусь" ушанавалі памяць беларускіх герояў Палка імя Кастуся Каліноўскага, якія аддалі свае жыцьці за Вольную Украіну і Вольную Беларусь. Музей Вольнай Беларусі, Варшава.
33.26 траўня. Развітаньне з беларускім Героем Міраславам Лазоўскім! Прамова Зянона Пазьняка. Украіна. Кіеў.
34. 8 чэрвеня лекцыя Беларускага нацыянальнага лідэра і адкрывальніка Курапатаў Зянона Пазняка «Адкрыццё Курапатаў і пачатак сістэмнай барацьбы супраць расейскага камунізму».
Акрамя пазначаных вышэй мерапрыемстваў сябры Руха дзейнічаюць з уласнае ініцыятывы на розных накірунках згодна Прынцыпаў і Статута "Вольнай Беларусі". Напрыклад сябра Руха спрычыніўся да перакладу паэмы Зянона Пазьняка "Вялікае княства" на украінскую мову, праводзіць экскурсіі у Варшаве і аколіцах па мясцінах зьвязаных з беларусамі і гісторыяй нацыянальна-вызвольнага руха. Павел Усаў амаль бязперапынна вядзе палітычную і грамадскую онлайн-адукацыю беларусаў, такім чынам рыхтуючы кадры для воррганаў кіраваньня і самакіраваньня будучай вольнай Беларусі. Сакратар Управы Алена Самусева выканала, запісала і аформіла у кліп цудоўную песню на беларускай мове. Сябры Руху "Вольная Беларусь"наведвалі спектаклі Беларускага тэатра, выступалі перад акторамі. Управа віншавала Беларусаў з нацыянальнымі і хрысціянскімі сьвятамі. Ушанавалі кветкамі і лампадкамі мемарыял па загінулых беларусах каля музею Вольнай Беларусі, зрабілі запісы у кніге наведвальнікаў. Прынялі удзел у паніхідзе, а потым у пахаванні нашага героя Эдуарда Лобава, які загінуў ва Украіне. Рэалізавалі сотні беларускіх кніг выдадзеных Беларускім нацыянальным лідэрам Зянонам Пазьняком. Усе грошы ад рэалізацыі кніг пайшлі на патрэбы Палка Каліноўскага (4 аўтамабілі, падарункі для беларускіх ваяроў) і Нацыянальна-вызвольнага Руху "Вольная Беларусь", (інфармацыйная друкаваная прадукцыя і атрыбутыка, набылі гукаўзмацняльную апаратуру для правядзеньня мерапрыемстваў, папоўнілі выданьне кніг і г.д).
Каардынуючая Управа Нацыянальна-вызвольнага руху "Вольная Беларусь" рэагавала на палітычныя і грамадскія падзеі адпаведна моманту. Віншаванне Алеся Бяляцкага з Нобэлеўскай прэміяй, заява ў абарону "Чырвонага Касьцёлу" ў Менску, заява аб мабілізацыі, выказалі падтрымку працэсам зьвязаным з аб'яднаньнем высілкаў беларускіх патрыётаў і змагароў Палку імя Кастуся Каліноўскага і беларускіх "Кіберпартызанаў", падтрымалі ініцыятыву камандзіра Эдуарда Лобава прысвоіць яму званне Героя Украіны. Віншаваньне Літоўскай Рэспублікі з Днём Незалежнасьці ад Руху. "Вольная Беларусь" сказала сваё слова ў вянок памяці доктару Вітаўту Кіпелю, Іосіфу Бойсу і Дмітро Паўлічка. Спачуваньні украінскаму народу ў сувязі з катастрофай у Браварах
У справаздачы пазначаны далёка не ўсе мерапрыемствы, якія правялі сябры Нацыянальна-Вызвольнага руху "Вольная Беларусь" у розных краінах сьвету. Бо мерапрыемствы праводзяць беларусы і найбольш для беларусаў. Інфармацыя аб мерапрыемствах (арганізатарах і прысутных) можа нашкодзіць родным, што знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі пад акупацыяй.
Дакуманты, рэзалюцыі
"АБ ЗМАГАНЬНІ СУПРАЦЬ РАСЕЙСКАЙ АКУПАЦЫІ І АБ ПАДТРЫМЦЫ ЗМАГАРНАЙ УКРАІНЫ"
"АБ НАЦЫЯНАЛЬНА - КУЛЬТУРНІЦКАЙ ДЗЕЙНАСЬЦІ БЕЛАРУСКАЙ АСЬВЕЦЕ І УМАЦАВАНЬНІ САМАІДЭНТЭФІКАЦЫІ БЕЛАРУСАЎ ЗА МЯЖОЙ".
"Зварот у друк да ўрадаў краін і людзей добрай волі."
"АДКРЫТЫ ЛІСТ Спадарыні дырэктар "Белсат" Агнешцы Рамашэўскай-Гузы"
ЛІСТЫ ЎКРАІНЦАМ АБ СТАНОВІШЧЫ БЕЛАРУСІ І аб прызнанні Беларусі краінай акупаванай расеяй. Адпаведныя звароты адпраўлены у Вярхоўную Раду Украіны, міністру замежных спраў і амбасадару Украіны ў Рэспубліцы Беларусь.
РЭЗАЛЮЦЫЯ патрыётаў Беларусі і беларускіх дэмакратычных прадстаўнікоў у Дзень памяці аб загінулых беларусах у гадавіну расейскай акупацыі Беларусі і агрэсіі Расеі супраць Украіны
Паведамленне з пікету да амбасадара ЗША ў Польшчы аб дапамозе беларусам у змаганні за Вольную Беларусь.
8 травень 2023 г. Зянон Пазьняк, Павел Усаў (Ад Беларускага Нацянальнага Сакратарыяту Руху «Вольная Беларусь») ГАЛОЎНЫЯ БЕЛАРУСКІЯ ПАТРАБАВАНЬНІ, кампэндыюм (Пераслана ў Вашынгтон)
(кампэндыюм). Складаецца з Прэамбулы, Выкладу пазыцыі аб расейскай акупацыі Рэспублікі Беларусь, 1). Аб прызнаньні Рэспублікі Беларусь акупаванай дзяржавай. 2). Аб адмене эканамічных санкцыяў 3). Аб недапушчэньні завозу ў Беларусь расейскай ядзернай зброі. Абазначаны неабходныя ь з боку ААН і і краінаў дэмакратыі дзеля вырашэньня беларускіх патрабаваньняў.
Цягам апошніх 8-мі месяцаў з боку Управы Нацыянальна-вызвольнага руха рабіліся адпаведныя заявы адносна санкцыяў, палітвязьняў, вайны.
Супрацоўніцтва
Нацыянальна -вызвольны рух "Вольная Беларусь" супрацоўнічае з Моладзевым Рухам беларускіх нацыяналістаў, Кіберпартызанамі, палком імя Каліноўскага, Паспалітым рушаньнем, Беларускім Домам і іншымі нацыянальна-дэмакратычнымі ініцыятывамі, што падзяляюць прынцыпы Руха. Па асобных мерапрыемствах магчыма супрацоўніцтва ў выпадку супадзення мэтаў мерапрыемства з задачамі, якія ажыццяўляе Рух "Вольная Беларусь".
Бясьпека
У сувязі з актывізацыяй нацыянальна-дэмакратычных арганізацый і ініцыятыў за межамі Беларусі і адпаведнай увагай грамадства да лідэра Нацыянальна-вызвольнага Руха Зянона Пазьняка ўзмацнілася рэакцыя антынацыянальных сіл. Атакі праводзяцца спланавана праз усе сродкі інфармацыі. Метады здзіўляюць сваёй безпрынцыпнасьцю і амаральнасьцю. Заўважана, што атакі распачынаюцца адначасова з розных краін, але па адным лекалу. У дадатак былі спробы зрыву мерапрыемстваў і пагроз групай узбуджаных асоб. Каардынуючая управа нацыянальна-вызволнага руха "Вольная Беларусь" абмеркавала юрыдычна-прававыя механізмы супрацьдзеяння і зрабіла адпаведныя захады па стварэньню групы дабраахвотных дружыннікаў дзеля абароны мерапрыемстваў і іх удзельнікаў. За 8 месяцаў было выяўлена не меньш 10-ці агентаў і агентаў уплыву, якія так ці інакш паказалі сваю антыбеларускую сутнасьць. Выпадкаў рэпрэсій з боку акупацыйнага рэжыму з прычыны удзелу, альбо дапамогі Руху "Вольная Беларусь" незафіксавана. Улік суполак і сябраў Руху вядзецца згодна Статута і неабходных мераў бясьпекі. Суполкі, якія не адпавядалі патрабаваньням Статута былі ліквідаваныя рашэньнем Каардынуючай Управы. Такіх выпадкаў было 2 за 8 месяцаў. Характэрна, што суполкі былі ліквідаваныя якраз у тых сталіцах адкуль акумуліравалісь атакі на Нацыянальна-вызвольны Рух і яго лідэра.
Прыарытэты
Цягам з 2 кастрычніка 2022 года па 24 чэрвеня 2023 года прыарытэтамі Нацыянальна-Вызвольнага Руха "Вольная Беларусь" былі: падтрымка палка імя К.Каліноўскага, палітычная і нацыянальная інфармацыя і асьвета беларускага грамадства, спрыяньне самаіндэфікацыі беларусаў праз культурніцкія праграмы, структурная выбудова Руха. У палітыцы – дэакупацыя Беларусі, вызваленьне палітвязьняў, адмена эканамічных санкцыяў супраць Беларускага народа, змаганьне супраць дыскрымінацыі беларусаў.