"ДЗЯДЫ, ДЗЯДЫ, ІДЗЕЦЕ ДА НАС"
АБ СТАРОНЦЫ
Старонка "БНС -- ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ" заснаваная групай "Беларускі Нацыянальны Сакратарыят" (БНС).
БНС стымулюе і падтрымлівае нацыянальны адраджэнскі рух "Вольная Беларусь", які ставіць задачы інфармацыі, асьветы, абароны суверэнітэту і стварэньня змагарнага супраціву расейскай агрэсіі ў выпадку спробы маскоўскай акупацыі Беларусі.
БНС падтрымлівае нацыянальнае змаганьне, накіраванае на ліквідацыю прамаскоўскага антыбеларускага рэжыму Лукашэнкі, распаўсюджвае ідэёвыя, палітычныя і гістарычныя асьветніцкія матэрыялы.
БНС выступае ў якасьці Арганізацыйнага камітэту Часовага Нацыянальнага Ураду Беларусі, які па сутнасьці будзе зьяўляцца Ценявым Кабінетам, што павінен узяць на сябе адказнасьць за ўтрыманьне парадку, забесьпячэньне законнасьці і палітычнай будучыні Беларусі ў час пераменаў і краху рэжыму Лукашэнкі.
Сябры БНС: Юры Беленькі, Алесь Адамковіч, Павел Усаў, Юры Цехановіч, Віталь Зайка, Анатоль Міхнавец, Зянон Пазьняк (каардынатар).